Аграрная реформа 1557 г

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2011 в 22:37, реферат

Краткое описание

ХVІ стагоддзе адзначанае ў гісторыі Беларусі значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт на збожжа ў краінах Заходняй Еўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было Вялікае Княства Літоўскае, вымушаў землеўласнікаў, і ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасць.

Содержимое работы - 1 файл

аграрная реформа 1557г.doc

— 70.50 Кб (Скачать файл)

    Праводзячы  памеру, урад стараўся, каб на кожную валоку садзілася адна сям'я. Паколькі акладною адзінкаю лічылася валока, незалежна  ад таго колькі чалавек ёю карысталася, ураду было выгадна, каб як мага больш валок бралі асобныя сем'і. Аднак пры тэхніцы таго часу абрабіць 20 –  25 га зямлі адной сям'і было цяжка нават у тым выпадку, калі яна не адбывала паншчыны, пры паншчыне ж гэта наогул было немагчыма і таму ў большасці валоку бралі па 2 сям'і ці блізкіх сваякоў (бацька з дарослым сынам, два браты), ці чужых. Значна радзей на валоку садзілася 3 сям'і, па адной і па чатыры бралі яшчэ меньш, і зусім рэдка, калі адна сялянская сям'я брала 2 валокі.

    Фальварковую  зямлю павінны былі ўрабляць сяляне ваколічных вёсак, але паколькі ў час памеры фальваркаў было мала і паншчына невялікая, то асноўнаю павіннасцю большасці сялян была не паншчына, а грашовы чынш. У залежнасці ад таго, якая была галоўная павіннасць – паншчына ці чынш, валокі падзяляліся на цяглыя (галоўная павіннасць паншчына) і асадныя (асноўная павіннасць чынш). Цяглыя павінны былі хадзіць на паншчыну два разы ў тыдзень з канём ці валамі, за выключэннем трох тыдняў у год, але за гэтыя тыдні трэба было адбыць 4 талакі ў год. Зважаючы на цэны за рабочы дзень (0,5 граша), можна думаць, што на талаку з валокі выходзілі па 2 чалавекі. Такім чынам, у сярэдзіне XVI ст. у дзяржаўных маёнтках паншчыны з валокі вымагалі ў год 106 дзён, або 3,5 дні з марга.

    Звыш  паншчыны цяглыя павінны былі плаціць яшчэ грашовы чынш — даваць авёс, сена, курэй, гусей, вязаць невады, даваць станцыю (прадукты, калі наязджаў вялікі князь ці хто з яго адміністрацыі) ці плаціць за гэта грашыма, а так сама яшчэ касіць траву і выконваць некалькі дробных абавязкаў.

    Апрача  таго, сяляне плацілі за невады (якіх яны не вязалі) па 2 грашы і за станцыю па 2,5 грашы. Падрахаўваўшы ўсё ў грашах выйдзе, што за валоку добрай зямлі цяглыя звыш паншчыны давалі 54 грашы (у адным грашы было 10 пенязяў), сярэдняй 45, кепскай 31 і зусім кепскай 14 грошаў. Звыш таго цяглыя ўсім войтаўствам павінны былі касіць траву, рамантаваць масты і дарогі, даваць падводы і вартаўнікоў і плаціць дзяржаўны падатак – серабшчыну.

    Асадныя давалі ўсё тое, што давалі цяглыя звыш паншчыны, апрача таго, незалежна  ад якасці зямлі, плацілі з валокі 30 грошаў асаднага, давалі бочку жыта ці за яе 10 грошаў і адбывалі 12 талок ці плацілі за гэта 12 грошаў. Такім чынам, у залежнасці ад якасці зямлі, асадныя плацілі ў год з добрай валокі 106 грошаў, з сярэдняй 97, з кепскай 83 і з зусім кепскай 66 грошаў. Параўноўваючы павіннасці асадных і цяглых, бачым, што заміж 106 дзён паншчыны асадныя плацілі 52 грашы. Значыцца, дзень паншчыны лічыўся вартым прыбліэна 0,5 граша. Пераводзячы па такой таксе ўсе павіннасці на грош, атрымаем, што цяглыя за валоку добрай зямлі плацілі 106 грошаў, з сярэдняй 98, з кепскай 83 і з зусім кепскай 67 грошаў, а з марга адпаведна: 3,5; 3,2; 2,8 і 2,2 грашы.

    Пры памеры на зямлю саджалі нявольную  чэлядзь (рабоў), якія з гэтага часу атрымлівалі назву — агароднікі. Па Уставе, агароднікам належала даваць па 3 маргі зямлі, за што яны павінны былі адбываць кожны тыдзень па аднаму дню паншчыны пехатою, а іх жонкі 6 дзён жаць, усяго рабіць 58 дзён у год ці па 19 дзён з марга. Пераводзячы паншчыну агароднікаў на грошы, атрымаем па 9,5 грошаў за морг, або ў тры разы больш, чым плацілі сяляне за морг добрай зямлі. Аднак фактычна агароднікі з самага пачатку атрымлівалі не па 3, а па 6 ці па 9 маргоў, у сувязі з чым адпаведна павялічвалася і паншчына да 2 – 3 дзён у тыдзень. Вызначаная Уставаю норма ў 3 маргі (2 га) азначала, што гэта катэгорыя будзе мець толькі агароды (адсюль і назва іх), калі ж ім пачалі даваць па 9 маргоў, то такія надзелы наблізіліся да ўчасткаў, на якіх сядзела большасць індывідуальных сялянскіх сем'яў і наогул скора агароднікі перасталі адрознівацца ад рэшты сялянства.

    Наразаючы валокі "на сыром кореню" –  у пушчы, урад меў на ўвазе, што  пры памеры колькасць гаспадарак у параўнанні з тым, што было раней, павялічыцца, а ў будучым узрасце  яшчэ, і што новыя сем'і і будуць разбіраць валокі ў пушчы. Каб заахвоціць насельніцтва браць валокі "на сыром кореню", асваенне якіх вымагала вялікіх высілкаў, урад даваў "фольгі" – льготы. Насельніцтва брала і такія валокі, але разам з тым яшчэ шмат гадоў пасля правядзення памеры заставалася вялікая колькасць "пустых" — нікім не занятых валок.

    Частка  валок (па 2 на гаспадарку) раздавалася  войтам, путным баярам і розным вялікакняскім  слугам: конюхам, стральцам, асочнікам.

    Звыш  валок і "наддавак" да іх у карыстанне насельніцтва (дарам ці за невялікую палту) аддавалі засценкі. Знайходзячыся "за сценамі", засценкі ўяўлялі сабою нібы абрэзкі зямлі і былі па якасці горшыя, чым валокі: часта там, дзе валокі вызначаліся як сярэднія, засценкі лічыліся "подлымі". Засценкі разбіралі як паасобныя жыхары вёсак і гарадоў, так і цэлыя вескі разам. У апошнім выпадку засценкі, пэўна, рабіліся выганам, часамі яны ўяўлялі сабою сенажаці ці лясы нізкай якасці, адкуль жыхары бралі сабе дровы.

    На  усходзе Беларусі, у "рускіх валасцях" памера праводзілася з канца XVI па сярэдзіну XVII ст. Там урад абмежаваўся абмерам зямлі, вызначэннем якасці валок і прызначэннем з іх цвёрда акрэсленых павіннасцяў. Гэта з'явілася вынікам таго, што на ўсходзе вытворчыя сілы былі развіты слабей, чым на захадзе, апрача таго, урад асцерагаўся выклікаць незадавальненне насельніцтва, тым больш, што ў той час ішла Лівонская вайна.

    Рыхтуючы  памеру, урад меў намер стварыць густую сетку фальваркаў. Артыкул 20 Уставы гаворыць: "Фольварки хочем  мети, абы везде становены, яко наболши быти могуть, при каждых замкох и дворех нашых, окром где бы кгрунты непожыточныс были, — таковые казати людьми осажати, зоставивши на врад в кождом поли по одной волоце". Значыцца, урад хацеў стварыць як мага больш і як мага большых па памерах фальваркаў. Гэтыя яго намеры абмяжоўвалі 2 акалічнасці: фальваркі павінны былі стварацца там, дзе зямля лічылася добрай ці сярэдняй якасці і, па-другое, блізка ад іх павінна была знайходзіцца пэўная колькасць сялянскіх гаспадарак, бо на кожную фальварковую валоку мусіла быць 7 сялянскіх.

    Валочная  памера праводзілася і ў тых дзяржаўных гарадах (у Беларусі, як і наогул у Вялікім княстве Літоўскім  было шмат прыватнаўласніцкіх гарадоў), якія не мелі магдэбурскага права. Пры  памеры там улічвалася плошча як саміх гарадоў, так і тых зямель, якімі карысталіся гарадскія жыхары. У сувязі з тым, што ў гарадах вялікае значэнне меў гандаль, плата за прут (дробная зямельная мерка, роўная прыблізна 0,02 га) на рынку была вызначана ў 7,5 пенязяў на вуліцах у 5, з агародаў у горадзе ў 2,5 і з участкаў, на якіх стаялі гумна і хлявы ў прадмесцях, у 1 пенязь. Кожны горад у той час меў значную колькасць ворнай зямлі, сенажацяў, часам лесу. Усё гэта перамервалася на валокі, і гарадскія жыхары павінны былі плаціць за валоку добрай зямлі 50 грошаў, сярэдняй 40 і кепскай 30 грошаў і яшчэ 12 грошаў за талаку, незалежна ад якасці зямлі.

    Да  памеры цэрквы ў дзяржаўных маёнтках атрымоўвалі дзесяціну, гэта дзесятая частка прыбыткаў, а некаторыя мелі і значныя кавалкі зямлі. Пры  памеры шмат такіх зямель адабралі на вялікага князя, дзесяціна адмянялася зусім і на кожную царкву (праваслаўную), як і на каталіцкі касцёл, адводзілася па 1 – 2 валокі, вольныя ад усякіх павіннасцяў. Як шляхта, у якой часам адбіралі зямлю ці давалі адмену, так і духавенства, лічылі, што памера моцна закранае іх інтарэсы.

    Памера  зрабіла значныя змены і заставіла  вялікі след у жыцці Беларусі на цэлыя стагоддзі. Прыбыткі вялікага князя моцна ўзраслі, скарб атрымаў  пэўныя весткі аб сваіх землях, а  становішча сялян значна пагоршылася. Да памеры сяляне глядзелі на ўчасткі, якімі яны карысталіся, як на свае ўласныя, бо часта самі яны раскарчавалі іх, тым часам як па Уставе не толькі зямля, але і сам селянін з ўсёю сваёю маёмасцю абвяшчаўся ўласнасцю вялікага князя ("кгдыж кметь и вся его маетность наша есть"). Пераход сялян з месца на месца забараняўся, за нявыхад на паншчыну накладаліся цяжкія кары. Памера замацоўвала сялян на месцы і вяла да далейшага ўзросту павіннасцяў у самай цяжкай форме – паншчыне. Памера ў значнай частцы разбурыла грамадзкае землекарыстанне і ўводзіла падворнае, разам з тым падрывалася і моц грамады, якая ўяўляла сабою арганізаваную сілу. Памера замацавала трохпалёвую сыстэму земляробства. Планаванне сялянскіх сядзібаў і вёсак на цэлыя стагоддзі засталося такім, як гэта вызначала Устава 1557 г. Да самай рэвалюцыі колькасць зямлі на Беларусі вылічвалася ў валоках і маргах, хаця афіцыйнаю меркаю была дзесяціна.

 

    Заключэнне

    Валочная  памера дала пачатак перабудове сельскай гаспадаркі нашай краіны. Увядзенне аднастайнай адзінкі пазямельнай меры і абкладання павіннасцямі спрыяў пераходу эканомікі на новы ровень і, адпаведна, гаспадарчай стабільнасці дзяржавы. Аграрная рэформа забяспечыла своечасовае і ў пэўным сэнсе справядлівае спагнанне падаткаў з насельнікаў Вялікага Княства, зліквідавала непажаданую здрабнеласць дзялянак ды цераспалосіцу, упарадкавала размеркаванне зямлі паміж сялян.

    Пасля ўліку і перадзелу зямельнага фонду, а таксама засялення занядбаных земляў сялянская сіла размяркоўвалася  на абшарах Княства больш-менш раўнамерна, дзякуючы чаму павялічылася эфектыўнасць землекарыстання. Нарэшце, дакладнае вымярэнне ўсіх зямельных надзелаў і юрыдычна аформленае замацаванне іх за канкрэтнымі гаспадарамі спрыялі спыненню ўзаемных прэтэнзій уласнікаў ды незаконных захопаў чужых земляў, ад чаго, як вядома, даўней пралілося нямала крыві.

    Вельмі  важнымі сталіся вайскова-палітычныя вынікі рэформы. Павелічэнне даходаў  у дзяржаўны скарб падвышала  вайсковую ды палітычную моц нашага гаспадарства. Без гэтай рэформы Вялікае Княства, напэўна, не вынесла б цяжару Інфлянцкай вайны. Акрамя таго, валочная памера стварыла эканамічны падмурак для развіцця культуры Беларусі ва ўсіх яе праявах у другой палове ХVІ стагоддзя.

Информация о работе Аграрная реформа 1557 г