Хто такія “філаматы”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Марта 2012 в 12:50, контрольная работа

Краткое описание

Галоўная мэта, якую ставілі перад сабою філаматы:
- асвета роднага краю.
Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклёр, мову Беларусі і прылеглых земляў, дзеля гэтага склалі і выдалі спецыяльную інструкцыю «Геаграфічнае апісанне». Філаматы пачалі нават пісаць падручнікі па розных галінах навукі для школ, рыхтавалі выданне часопіса «Геба». Свае творы яны пісалі пераважна на тагачаснай літаратурнай мове Беларусі - польскай. Але ставілі задачу, як прызнаюць і польскія даследнікі, «збіраць песні і паданні народа і пісаць па-беларуску». Тут асабліва праявіў сябе Ян Чачот, беларускія песні якога - «Да пакіньце горла драць», «Што мы вашэці скажам» ды іншыя - выконваліся на ўсіх філамацкіх сходках і ўрачыстасцях.

Содержимое работы - 1 файл

ХТО ТАКІЯ.docx

— 21.50 Кб (Скачать файл)

ХТО ТАКІЯ  “ФІЛАМАТЫ”?

 

      У верасні 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта, дзе вучылася пераважна беларуская шляхоцкая моладзь, утварылі таемнае згуртаванне, якое назвалі – “Таварыства філаматаў”(у перакладзе з грэцкай мовы – “аматараў навук”). У яго ўвайшлі самыя таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх сталі потым шырока вядомыя ў свеце. Гэта паэт з сусветным імем-Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст-Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч-Тамаш Зан, дзекабрыст-Міхал Рукевіч, паэт і рэвалюцыянер-Анупрэй Петрашкевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі-Ігнат Дамейка, вучоны-арыенталіст, заснавальнік манголазнаўства ў Расеі-Язэп Кавалеўскі, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе Францішак Малеўскі, і іншыя. Амаль усе філаматы былі з беларускіх губернях. Адзіны «не-ліцьвін» быў старшыня Таварыства-Язэп Яжоўскі, родам з Украіны.

       Галоўная мэта, якую ставілі перад сабою філаматы:

- асвета роднага  краю.

Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклёр, мову Беларусі і прылеглых земляў, дзеля  гэтага склалі і выдалі спецыяльную  інструкцыю «Геаграфічнае апісанне». Філаматы пачалі нават пісаць падручнікі па розных галінах навукі для школ, рыхтавалі выданне часопіса «Геба». Свае творы яны пісалі пераважна на тагачаснай літаратурнай мове Беларусі - польскай. Але ставілі задачу, як прызнаюць і польскія даследнікі, «збіраць песні і паданні народа і пісаць па-беларуску». Тут асабліва праявіў сябе Ян Чачот, беларускія песні якога - «Да пакіньце горла драць», «Што мы вашэці скажам» ды іншыя - выконваліся на ўсіх філамацкіх сходках і ўрачыстасцях.

     Для пашырэння свайго ўплыву на грамадства,філаматы ўтварылі розныя філіі. Асабліва шырокі рэзананс атрымала дзейнасць арганізаванага Тамашом Занам “Таварыства прамяністых”, якое потым пераўтварылася ў “Таварыства філарэтаў” (аматараў дабрадзейнасці).

З дапамогаю асветы філаматы мелі на мэце падрыхтаваць грамадства да барацьбы з царызмам - за вызваленне нашай  Бацькаўшчыны ад расейскай акупацыі. У адным з вершаў філамат Міхал Рукевіч пісаў:

І калі паклічуць  трубы  
Нас у сонечны прасцяг,  
Дружна ўздымем вальналюбы  
Мы з Пагоняй нашай сцяг!

Патрыятычная  дзейнасць філаматаў, якіх можна  з поўным правам назваць пачынальнікамі ліцьвінскага (беларускага) нацыянальнага  адраджэння, была перапынена ў 1823 годзе  з выкрыццём Таварыства. Большасць філаматаў і філарэтаў трапіла ў турму, найбольш актыўныя з іх,былі высланы з роднай зямлі ў глыбіню Расеі. Але і пасля гэтага яны працягвалі змаганне. Напрыклад, ацалелы ад рэпрэсіяў Міхал Рукевіч арганізаваў на сваёй Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага корпуса царскай арміі згуртаванне “Вайсковыя сябры”, якое ў віхурыстым снежні 1825 года мужна выступіла ў падтрымку паўстання на Сенацкай плошчы Пецярбурга.

 

 

ХТО ТАКІЯ “ФІЛАРЭТЫ”?

Таварыства філарэтаў — тайная суполка, якая ўтварылася на пач. 1820-х гадоў у Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку. Заснавальнікі — выкладчыкі вучылішча, былыя студэнты Віленскага універсітэта Брадовіч і Львовіч.      

 

ШТО ТАКОЕ  “ЗАХОДНЕРУСІЗМ”?

“Заходнерусізм” - гэта рэакцыйная плынь грамадскай думкі ў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, якая мела адмоўнае значэнне для станаўлення беларускай нацыі.

    Перадумовамі яго ўзнікнення былі, з аднаго боку, наступ польскага каталіцызму, асабліва актыўны ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях, а з другога - каланіялісцкая палітыка расейскага царызму, накіраваная на поўную інкарпарацыю беларускіх (а таксама ўкраінскіх земляў) у Расейскую імперыю.

     Пачатак афармлення ідэалагічнай платформы «заходне-русізма» прыпадае на эпоху Мікалая І, калі канчаткова знішчаліся рэшткі нашай былой дзяржаўнай самабытнасці (забарона судовага справавання паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, скасаванне вуніяцтва), калі ліквідоўваўся Віленскі ўніверсітэт, дзе ўжо з'явіліся парасткі ліцьвінскага (беларускага) адраджэння.

     Ля вытокаў гэтай ідэалогіі стаяў мітрапаліт І.Сямашка - ініцыятар далучэння вуніятаў да Расейскай праваслаўнай царквы. Галоўным тэарэтыкам быў прафесар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе М.Каяловіч, а непасрэдным натхняльнікам і ўладным апірышчам - генерал-губернатар М.Мураўёў, названы «Вешальнікам». Менавіта пры ім «заходнерусізм» (а сацыяльную глебу яго складалі праваслаўнае духавенства і чыноўны люд) аформіўся як асобная плынь, пэўная школа з сваёй праграмай і канцэпцыяй гісторыі.

     У адпаведнасці з асноўным пастулатам, які палагаў у непрызнанні культурна-нацыянальнай самастойнасці беларускага (як і ўкраінскага) народа, «заходнерусы» стараліся ідэалагічна абгрунтаваць русіфікацыю Беларусі, якая асабліва энергічна праводзілася з часу задушэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

     Паказальна, што сёння, калі абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, а беларуская мова стала дзяржаўнай, нашчадкі сумнай памяці «заходне-русізма» - «Славянский собор », «Союз офицеров», «Белорусское патриотическое движение» - дастаюць з архіва гісторыі панславянскую ідэю, каб, прыкрываючыся ёю, ваяваць за аднаўленне імперыі. Свой ваяўнічы імпэт яны чэрпаюць у міфах пра «абранасць» Расеі, пра яе асаблівую місію ў выратаванні чалавецтва і ў імперскіх амбіцыях шавіністычных партый і рухаў самой Расеі.

 

 

 

 

 

 

 

Таварыства "Тутэйшыя" - беларуская літаратурная арганізацыя канца ХХ ст. (1986/1987 - 1990). Пазнейшая афіцыйная назва - Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР.

 

Фальклор (ад англ.:folklore)-народная творчасць, часцей за ўсё менавіта вусная, мастацкая калектыўная творчая дзейнасць народа,якая адлюстроўвае яго жыццё,погляды,ідэалы;ствараемая народам паэзія(паданні,песні,прыпеўкі,анекдоты,казкі,эпас),народная музыка(песні,інструментальныя найгрышы,п'есы),тэатр(драмы,сатарычныя п'есы,тэатр лялек),танец,архітэктура,выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

 

 

 

 


Информация о работе Хто такія “філаматы”