Няўласна-простая мова
Научная работа, 23 Ноября 2011, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
У літаратурнай мове, пераважна ў мастацкім і публістычных стылях, з большай або меншай дакладнасцю перадаецца чужое выказванне. Дакладнасць перадачы выбіраецца ў залежнасці ад пастаўленых аўтарам мэт і задач, ад стылістычных, сэнсавых і структурных кампанентаў мастацкага тэксту. Чужое выказванне можа перадавацца ў выглядзе простай, ускоснай і няўласна-простай мовы. Усе гэтыя спосабы перадачы чужой мовы знаходзяць даволі шырокае выкарыстанне ў празаічных творах І. Навуменкі. Усё апісанае аўтарам настолькі ярка і вобразна паўстае перад чытачом, што ўжывую бачыш: кожны герой гаворыць на свой лад і манер, паказвае свае схільнасці і толькі яму ўласцівыя здольнасці. У кожным творы І. Навуменкі прысутнічае атмасфера душэўнай цеплыні, шчырасці, добразычлівасці, непасрэднасці, якая паказвае народнае жыццё ва ўсіх праявах: у вялікім і малым, у гераічным і будзёным, у гумарыстычным і праўдзівым. І ўсё гэта не абыходзіцца без чужой мовы, якая дае магчымасць пісьменніку дакладна адлюстраваць характар персанажа, яго паводзіны, спецыфічныя, толькі яму ўласцівыя асаблівасці і спосабы словаўжывання, граматычныя асаблівасці і жывую інтанацыю персанажа.
Содержание работы
Уводзіны…………………………………………………………………...3
Глава. Няўласна-простая мова як кампанент мастацкага тэксту ...…..7
Заключэнне………………………………………………………….........18
Літаратура………………………………………………………………...20
Содержимое работы - 1 файл
навуковая праца Алесі.doc
— 111.00 Кб (Скачать файл)Няўласна-простая мова з'яўляецца неад'емным кампанентам перадачы чужаслоўя празаічных твораў Івана Навуменкі. Выкарыстанне чужой мовы дапамагае пісьменніку глыбока пранікнуць у эмацыянальны свет герояў, раскрыць іх характары, псіхалагічны стан і абставіны, пры якіх яны станавіліся непасрэднымі суразмоўцамі чытача, яго апанентамі.
У
творчасці пісьменніка
Са структурнага пункту гледжання гэты спосаб перадачы чужаслоўя не характарызуецца стабільнасцю структуры (у склад урыўка можа ўваходзіць ад 2 да 10-12 сказаў, простых, складаных). З сінтаксічных структур пераважаюць пытальныя сказы, інтанацыйна-незакончаныя.
Найбольш распаўсюджаны сярод складаных сказаў з няўласна-простай мовай у рамане I. Навуменкі “Сасна пры дарозе” бяззлучнікавыя складаныя сказы. Паміж часткамі такіх сказаў могуць выражацца суб'ектыўныя, аб'ектыўныя, атрыбутыўныя і акалічнасныя адносіны.
Функцыя
гэтага спосабу перадачы чужой мовы
ў аналізіруемым творы
Літаратура
- Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994. – 654 с.
- Беларуская мова: сінтаксіс: падручнік: у 2 ч. / Я. М. Адамовіч [і інш.]; Пад агульн. Рэд. Л. М. Грыгор`евай. – 4-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2004. – Ч. 2. – 222 с.
- Виноградов, В.В. Проблемы русской стилистики. – М.: Высшая школа, 1981. – 320 с.
- Мілашэўская, А. А. Некаторыя асаблівасці няўласна-простай мовы (на матэрыяле твораў Я. Коласа) // Беларуская мова і літаратура. – 1998. - №4. – С. 113-118.
- Мілашэўская, А.А. Складанае сінтаксічнае цэлае з няўласна-простай мовай / А. А. Мілашэўская // Роднае слова. - 1999. - № 8. - С. 66-71.
- Милых, М. К. Конструкции с косвенной речью в современном русском языке / М. К. Милых. - Ростов н/Д: Издательство Ростов. ун-та, 1975. - 212 с.
- Навуменка, І. Сасна пры дарозе: Раман; Любімы горад: аповесць: Для ст. шк. узросту / І. Навуменка. – Мінск: Беларусь, 2001. – 460 с.
- Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Вышэйшая школа, - 1976. – 304 с.
- Чумаков, Г. М. Синтаксис конструкций с чужой речью / Г. М. Чумаков. - К.: Наукова думка, 1975. - 220 с.
- Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. - 3-е выд., дапрац. - Мінск: Выш. шк., 1987. - 272 с.