Жiцце i творчы шлях Яна Чачота

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Сентября 2011 в 15:21, реферат

Краткое описание

Яшчэ Максім Багдановіч сваім пільным мастакоўскім вокам здолеў разгледзець на захмараным літаратурным небе Беларусі надзвычай яркую, вельмі адметную і вабную зорку, імя якой - Ян Чачот. Называючы самых першых «будзіцеляў» нацыі, пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, якраз гэтае імя вылучыў аўтар «Слуцкіх ткачых» сярод іншых пісьменнікаў першай паловы ХІХ стагоддзя.

Содержимое работы - 1 файл

творчество Яна Чачота (реф).doc

— 106.00 Кб (Скачать файл)
 

Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь 
 
 
 
 
 
 
 
 

Рэферат на тэму ЖIЦЦЁ I ТВОРЧЫ ШЛЯХ ЯНА ЧАЧОТА 
 
 

ВЫКАНАЛА _________________________ 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Гродна 2004 

Лёгкасць  ды яшчэ агонь,

проста  піндараўскі...

Адам  Міцкевіч 

ЯН  ЧАЧОТ

Яшчэ Максім Багдановіч сваім пільным мастакоўскім вокам здолеў разгледзець на захмараным літаратурным небе Беларусі надзвычай яркую, вельмі адметную і вабную зорку, імя якой - Ян Чачот. Называючы самых першых «будзіцеляў» нацыі, пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, якраз гэтае імя вылучыў аўтар «Слуцкіх ткачых» сярод іншых пісьменнікаў першай паловы ХІХ стагоддзя. У артыкуле «Беларускае адраджэнне» ён зазначыў: «Больш каштоўны ўклад у беларускую літаратуру ўнёс Ян Чачот... Шчыры дэмакрат, які горача любіў беларускі народ, ён збіраў і выдаваў творы беларускай паэзіі, пісаў па-беларуску маралізатарскага характару брашуркі (яны, аднак, не былі надрукаваны), а ў зборніку «Piosnki wiesniacze» (1844 г.) змясціў каля трох дзесяткаў сваіх беларускіх вершаў, напісаных на ўзор народных песень. Стыль быў вытрыманы Чачотам так удала, што гэтыя п'ескі неаднаразова перадрукоўваліся рознымі этнографамі як чыста народныя».

Такая высокая  ацэнка творчасці Яна Чачота давалася ў той час, калі яшчэ не былі вядомыя  яго некалі вельмі папулярныя сярод студэнтаў і іншай моладзі, поўныя агню і маладога шалу беларускія філамацкія вершы і песні, яго выключна цікавыя, заснаваныя на беларускіх народных паданнях балады, што зрабілі вялікі ўплыў на Адама Міцкевіча, урэшце, яго, знойдзеныя толькі нядаўна, «Спевы пра даўніх ліцвінаў» - своеасаблівая гісторыя старажытнай Беларусі ў песнях. Па сутнасці мы ўсё яшчэ адкрываем для сябе Яна Чачота, творчасць якога была распылена па розных, амаль не даступных цяпер выданнях і шматлікіх архівах. Дарэчы, яшчэ не знойдзены зборнік Чачотавых твораў, які збіраўся выдаць у Маскве сасланы туды яго сябар-філамат Ануфры Петрашкевіч...

Значэнне творчасці  Яна Чачота цяжка пераацаніць. Ян Чачот - гэта досвітак новай беларускай літаратуры, яе першыя крокі, прадвесне  нашага нацыянальнага адраджэння. Ён быў сапраўднай пуцяводнай зоркай для многіх пакаленняў беларусаў, яркім прыкладам самаадданага служэння свайму народу.

Нарадзіўся Ян Чачот у вёсцы Малюшычы Наваградскага  павета на самым схіле ХVІІІ стагоддзя - 24 чэрвеня 1796 г., якраз на свята Яна Купалы - таму і атрымаў такое імя. Хрысцілі малога Яна, «сына радавітай шляхецкай сям'і Чачотаў - Тадэвуша і Клавы з дому Гаціскіх», як даводзяць метрыкі, у парафіяльным касцёле ў Варончы. Прычым ён быў ахрышчаны двойчы - спачатку, 6 ліпеня, вуніяцкім, а потым, 19 ліпеня, - каталіцкім святаром, які даў яму і другое імя - Антоні. З Малюшычаў Чачоты, якія арандавалі там фальварак, праз нейкі час перабраліся пад Баранавічы. Гаспадар сям'і Тадэвуш Чачот наняўся там да пана Тызенгаўза служыць аканомам у маёнтку Рэпіхава Навамышскай парафіі таго ж Наваградскага павета (цяпер - Ляхавіцкі раён). Тут, на берагах ракі Мышанкі, і «прамільгнуў ранак жыцця» Яна Чачота, як сведчыць яго балада «Мышанка».

Адсюль, з-пад  Новай Мышы, Ян Чачот падаўся на вучобу ў павятовы горад Наваградак, у дамініканскую школу, дзе шчыра, на ўсё жыццё пасябраваў са сваім аднакласнікам, таксама ўраджэнцам Наваградчыны, будучым вялікім паэтам з сусветным імем Адамам Міцкевічам. Пра пачатак гэтага сяброўства, пра гады вучобы ў Наваградскай школе святых дамініканцаў, ці «белакаптурных», як называлі іх вучні (ад адзення - белы каптур), паэтычна расказвае Адам Міцкевіч у вершы, напісаным 24 чэрвеня 1819 года ў час святкавання імянін Яна Чачота: 

О Ян! Б'юцца музы за верш твой, каб быў адмысловы!

Мне ж  не памагаюць! Але - сам спяваць я  гатовы!

Са мной ты заўсёды - я дома ці дзесьці на волі.

Каго  ж больш люблю я, хто змалку мілейшы мне болей?

Яшчэ  на парозе жыццёвым, у галасе вуліц.

Адны  ў нас навукі былі, перапалкі і  гулі.

І хто  ж апроч нас з табой, Яне, так шумна сваволіў,

Што трэсліся тоўстыя сцены, здаецца, у школе?

І хто  ж да нас белакаптурным так  смела пярэчыў,

Пад палкі  іх горда свае падстаўляючы плечы?..

Хаця  пра чарцей мы спрачаліся да пасінення,

Хаця, пра  душу маю дбаючы, ў часе малення

Мяне  ты з аблокаў, куды я ўсё лётаў  у марах,

Ізноўку вяртаў на зямлю, таўхануўшы мне ў  карак.

Адны  былі думкі ў нас, як і ў навуках  рахуба,

Пакуль  не ўхапіў цябе ў лапы свае Людвік Дзюба.

Пачаў ты тады ўжо ад стоіцкіх цнот ухіляцца

І жыць не занадта набожна, жыццём захапляцца.

Тады, паднабраўшыся  сіл, бы з крыніцы чароўнай,

Ва ўсім перамог ты Адама - фізічна й духоўна... 

Як відаць з  гэтых сяброўскіх прызнанняў, ні Адама  Міцкевіча, ні Яна Чачота ўжо не задавальнялі казённыя, часта схаластычныя «навукі», якія ім убівалі ў галовы з дапамогай бізуноў «белакаптурныя», каго яны не раз «абдурвалі» сваёй «шыфраванай мовай». З затхлых цемнаватых калідораў дамініканскай школы іх неадольна цягнула на волю, на прастор, дзе віравала сапраўднае жыццё, з усімі яго бядотамі і радасцямі, з яго дзівоснымі кантрастамі і супярэчнасцямі і дзе людзі рупіліся зусім іншымі, чым у школе, вельмі далёкімі ад кніжных турботамі. Неадрыўныя ад жыцця, ад свайго мінулага і сучаснасці, гэтыя людзі часта ў саміх сябе неслі гісторыю: напрыклад, бацька Адама Міцкевіча быў удзельнікам паўстання пад кіраўніцтвам авеянага легендамі Тадэвуша Касцюшкі і мог нямала цікавага расказаць сыну, як і яго сябру Яну Чачоту.

Успаміны бывалых  людзей, асабліва такіх, як Мікалай  Міцкевіч, паўстанцаў, мэты якіх так і засталіся няспраўджаныя, бунтавалі розум і сэрцы дапытлівых юнакоў, гэтакіх непадобных да іншых, часта старэйшых узростам («даўгіх, як чаплі») і тупаватых, няздатных да навукі, але паслухмяных «шкаляроў». Ды і самі сябры добра бачылі праявы ганебнага нацыянальнага і сацыяльнага ўціску.

Пра гэта ўжо  тады, у школьныя часы, пачыналі задумвацца абодва юнакі, надзеленыя ад прыроды  чулай душой і добрымі сэрцамі. Ужо тады са спагадай, з павагаю  глядзелі яны на просты люд, з якім сустракаліся ўсюды - і ў самім Наваградку, і ў ваколіцах. Якраз гэта спагада, гэта павага і цягнула іх больш уважліва прыгледзецца да народнага жыцця, вывучаць вусную паэзію беларуса-селяніна, яго звычаі, абрады, вераванні. Пра зацікаўленасць Яна Чачота і Адама Міцкевіча народнай творчасцю ў часы навучання ў Наваградку сведчыць іх блізкі сябар і зямляк, таварыш па Віленскім універсітэце і Таварыстве філаматаў Ігнат Дамейка, які піша ў сваіх успамінах: «Два нашы студэнты Наваградскай школы з гадоў маленства добра ведалі наш літоўскі (гэта значыць беларускі. - К.Ц.) люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго, вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчка Наваградак не шмат чым адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было хутчэй сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, на царкоўныя ўрачыстасці, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў. Ян жа да смерці застаўся верны народнай паэзіі...»

У 1815 годзе, развітаўшыся часова з Наваградкам, Ян Чачот і  Адам Міцкевіч скіравалі ў Вільню - шукаць сваю долю. Не здолеўшы трапіць  у лік «казённакоштных» студэнтаў  Віленскага ўніверсітэта, як гэта ўдолося  Адаму Міцкевічу, Ян Чачот мусіў шукаць нейкую працу. Спачатку меў невялікі заробак за паслугі віленскім адвакатам, а потым знайшоў пасаду пісара, альбо «пішчыка», як ён сам сябе называў, у Масе радзівілаўскай - створанай царом Аляксандрам І спецыяльнай камісіі для разбору архіваў нясвіжскіх Радзівілаў пасля смерці апошняга іх нашчадка Дамініка Радзівіла.

Толькі праз год пасля пераезду ў Вільню Ян Чачот змог ажыццявіць сваю мару - стаць  студэнтам «галоўнай школы Літвы» - Віленскага ўніверсітэта. Паступіў ён на факультэт маральных і палітычных навук з мэтай вывучыцца на адваката. Таму заўсёды хадзіў «пад руку» са «Статутам Вялікага Княства Літоўскага». «Так я заглыбіўся ў «Статут», - пісаў Чачот сябру Ануфрыю Петрашкевічу, - што калі з Жэготам (Ігнатам Дамейкам. - К.Ц.) пачынаем спяваць, то ён з кнігі нямецкай, а я са «Статута» што-небудзь спяваю». Праўда, вучобу трэба было спалучаць са службай у Масе.

Калі ў 1817 годзе  ўтварылася тайная арганізацыя студэнтаў  Віленскага ўніверсітэта Таварыства філаматаў (аматараў навук), Ян Чачот, не задумваючыся, уступае ў гэтае згуртаванне, каб прыняць у ім самы актыўны ўдзел. Разам з Тамашом Занам, Адамам Міцкевічам, Юзафам Яжоўскім, Ануфрыем Петрашкевічам, Францішкам Малеўскім, Міхалам Рукевічам, Юзафам Кавалеўскім, Ігнатам Дамейкам і іншымі сябрамі-філаматамі ён рабіў усё, каб аб'яднаць беларускую моладзь для актыўнай грамадскай дзейнасці. Чачот надзвычай актыўна выступаў на філамацкіх пасяджэннях са сваімі творамі, з разглядам творчасці сяброў, з навуковымі паведамленнямі, рабіў агляды варшаўскага друку. Аб грунтоўнасці і сур'ёзнасці яго выступленняў сведчыць хаця б прачытаная на адным з такіх пасяджэнняў рэцэнзія на баладу Адама Міцкевіча «Курганок Марылі». Але больш за ўсё любілі філаматы Яна Чачота за яго вясёлыя і смелыя песні і вершы, якія ён пісаў да ўсіх сходак і вечарынак філамацкай сям'і. Ян Чачот быў як бы штатным «песняром», ці «дударом» згуртавання. Прычым, як падкрэслівае «Польскі слоўнік біяграфічны», «спецыяльнасцю яго былі беларускія песні, якія ён складаў да падзей дня на ўзор народных песень».

Паколькі розныя згуртаванні, тым больш тайныя, строга забараняліся, філаматы былі вельмі асцярожнымі  ў падборы новых сяброў. Выбіраліся толькі надзейныя і здатныя да навуковай дзейнасці і літаратурнай творчасці студэнты. Таму Таварыства філаматаў было нешматлікай арганізацыяй. За ўвесь час свайго існавання ў яго ўваходзіла толькі дзевятнаццаць чалавек. Але гэта было па сутнасці толькі ядро больш шырокай арганізацыі моладзі. Філаматы імкнуліся пашырыць свой уплыў на ўсю моладзь акругі Віленскага ўніверсітэта - гэта значыць Беларусі, Летувы і часткова Украіны. Таму яны шмат намаганняў прыкладалі для стварэння больш прадстаўнічых арганізацый. Першы імі быў створаны Саюз сяброў, у які за адзін год увайшло 30 студэнтаў. У 1820 годзе намаганнямі Тамаша Зана было арганізавана Таварыства прамяністых, якое пасля было пераўтворана ў тайнае Таварыства філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні), якое падзялялася на чатыры аддзелы - фізіка-матэматычны (ён падзяляўся на саюзы - Малінавы, Ружовы, Зялёны), юрыдычны (саюзы - Белы, Ліловы), літаратурны (Блакітны саюз) і медыцынскі (Цёмна-сіні саюз). Ян Чачот узначаліў літаратурны аддзел. Ён вельмі актыўна ўзяўся за згуртаванне мясцовых творчых сілаў, за выхаванне літаратурнай моладзі, з вялікай патрабавальнасцю ставячыся да яе творчасці, за што маладыя літаратары жартам празвалі яго Ментарам.

У 1823 годзе было выкрыта царскімі ўладамі Таварыства філарэтаў, а ўслед за ім і Таварыства філаматаў. Для высвятлення ступені  вінаватасці яго сяброў, маштабу дзейнасці згуртаванняў моладзі ў Вільню быў пасланы сенатар Навасільцаў. Яго загадам каля 100 філарэтаў і філаматаў было кінута ў халодныя сцены розных віленскіх кляштараў, ператвораных у турму. Аж да красавіка 1824 года вялося следства. З яго сканчэннем зняволеных выпусцілі. Апрача чатырох - Тамаша Зана, Яна Чачота, Адама Сузіна і Яна Янкоўскага. Для вынясення прысуду цар Аляксандр І стварыў спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі сенатар Мікалай Навасільцаў, міністр асветы Аляксандр Шышкоў і генерал Аляксей Аракчэеў. Згодна з прысудам, які быў зацверджаны царом, дзесяць філаматаў і дзесяць філарэтаў высылаліся ў «аддаленыя губерні» Расеі. Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі і іншыя філаматы і філарэты былі вывезены ў Пецярбург. Самы суровы прысуд вынеслі тром найбольш актыўным удзельнікам згуртаванняў моладзі - Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх высылалі аж на Урал, дзе яны павінны былі яшчэ адсядзець у «крэпасці»: Зан - год, Чачот і Сузін - па паўгода. Ян Чачот трапіў у крэпасць Кізіл. Адтуль, пасля адсідкі, яго перавялі ва Уфу. У 1830 годзе ён змог пераехаць у Маскву, а праз чатыры месяцы - у Цвер, пасля - у Таржок. У 1833 годзе яму дазволілі - пад нагляд паліцыі - вярнуцца ў Беларусь, у Лепель, дзе ён уладкаваўся на службу ў дырэкцыі Бярэзінскага канала. У Лепелі Ян Чачот заняўся зборам народных песень, якія потым увайшлі ў яго зборнікі. Толькі ў 1839 годзе «государь император высочайше повелеть соизволил», як гаворыцца ў цыркуляры, адпусціць Яна Чачота дамоў, на Наваградчыну, і зняць з яго паліцэйскі нагляд. Яна Чачота, здароўе якога было падарвана за гады зняволення і ссылкі, узяў на пасаду бібліятэкара былы апякун філаматаў ліберальны граф Храптовіч, які валодаў адной з найбагацейшых у Эўропе бібліятэк, што знаходзілася ў яго маёнтку ў Шчорсах. Пасля смерці гаспадара ў 1844 годзе Чачот жыў у сваіх сяброў на Наваградчыне - у вёсках Бортнікі, Вольная і Далматаўшчына, займаўся выданнем зборнікаў беларускага фальклору.

Пасля цяжкая хвароба  прывяла яго ў Друскенікі, «на  воды». Але, на жаль, лячэнне не дало чаканага выніку, і 23 жніўня 1847 года Яна Чачота не стала. Пахавалі яго ў блізкай ад Друскенікаў вёсцы Ротніца, на парафіяльным цвінтары. Адам Міцкевіч, са спазненнем даведаўшыся пра смерць свайго сябра, з болем у сэрцы пісаў 26 чэрвеня 1853 года Ігнату Дамейку з Парыжа ў Чылі: «Дарагі Ігнат, вось што-кольвек пра нашых былых сяброў і мінулыя часы. З двух канцоў зямлі, якія аддалілі нас адзін ад аднаго, мы бачым па-рознаму цяперашнія часы, у мінулым жа мы сустракаемся па-ранейшаму. Не ведаю, ці вядома табе, што ад нас пайшоў твой ранейшы таварыш, а мой стары друг (з першага класа) Ян Чачот. Дзень яго смерці нам не вядомы. Мы даведаліся толькі, што ён памёр. Прыблізна ў той час, калі ён памёр, мне ўсё снілася пра яго адно і тое ж: што ён прыехаў у Парыж, а я з-за нейкіх перашкод не магу з ім пабачыцца. Гэта мучыла мяне ў сне, і я прачынаўся сумны. Мне доўга не хацелася верыць весткам пра яго смерць, якія ў нас так цяжка праверыць. Цяпер я ведаю пэўна, што ён памёр. Доўгія гады і многія ўспаміны звязвалі мяне з ім. Перад смерцю ён выдаў беларускія песні, і яны там мелі вялікую прыхільнасць...»

Информация о работе Жiцце i творчы шлях Яна Чачота