Адмена прыгоннага права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 19:41, доклад

Краткое описание

Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту.

Содержимое работы - 1 файл

Адмена прыгоннага права.doc

— 70.00 Кб (Скачать файл)
 

Адмена прыгоннага права  

1. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.  

2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.  

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.  

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.  

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).  

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны.  

3. У выніку  аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі  натэ- рыторыі Беларусі захавалі  ў сваёй уласнасці больш за  пало- ву ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых гу- бернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпра- цовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.  

Разам з тым  рэформа садзейнічала развіццю капіта-лістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы аса-бістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную пра-цу, набывалі прадпрымальніцкіхарактпар. 
 
 
 

Бур рэформа

4. Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра II буржуазных рэформаў у 60—70-я гг. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюдж- ваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны былі створаны.  

У выніку судовай  рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзелам присяжныхзасядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката — абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увя-дзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі.  

Пазней, чым у  Расіі, пачалася ў Беларусі і городская рэ-форма. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамес-нікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. Акрамя та-го, у гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэй-скага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жы-хароў. 
 
 
 
 

[ Все 46 вопросов  к 23 билетам ]

Рэформ 

1. Прычыны буржуазна-дэмакратычных  рэвалюцый былі звязаны з захаваннем  галоўнага перажытку феадальнага  ладу — дваранска-памешчыцкага  землеўладання і нявыра- шанасцю  пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоў- нымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўля- ліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.  

Па сутнасці падзеі 1905—1907 гг. і лютага 1917 г. у  Расіі былі этапамі адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая вырашала задачы дэмакратычнага характару: звяржэн-ня самадзяржаўя, ліквідацыі буйнога памешчыцкага земле-ўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод.  

2. Шляхі дзяржаўнага  ўладкавання Расіі, вырашэння аг- рарнага і нацыянальнага пытанняў былі вызначаны рознымі палітычнымі сіламі, аб'яднанымі ў тры палітычныя лагеры.  

Урадавылагер  імкнуўся любымі сродкамі захаваць у  краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыц-кае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яў ляліся армія і паліцыя.  

Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі  палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся  да ўвядзення ў Расіі кансты-туцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала.Лк^ябрыстеыпадтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы.  

Вядучай сілай  рэвалюцыйна-дэмакратычнагалагера з'яў-ляўся пралетарыят. Унутры лагера не існавала адзінства. Бальшавікі — палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай са-цыял-дэмакратычнай рабочай партыі) падзялялі марксісц-кую ўстаноўку на ўсталяванне диктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. Цалкам самастойную палітыку праводзіў .Бг/нд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Партыя сацыялістаў-рэва -люцыянераў (эсэры) выступала за перадачу зямлі ў агульна-народную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю. Беларуская сацыялістычная грамада(ЬСТ) — адзіная ў Беларусі нацыя-нальна-дэмакратычная партыя, якая выступала за ўтварэн-не ў Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.  

3. Асноўныя падзеі  рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі  былі адзначаны выступленнямі  салідарнасці з падзеямі «Кры-вавай  нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было  расстраляна мірнае шэсце рабочых  да Зімовага палаца.  

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі ак-тыўны ўдзел ва Усерасійскай палітпычнай стпачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя советы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаў чымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкаль- насць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кас-трычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, наякім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атры-мала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).  

У снежні 1905 г. цграб'явіўабправядзетівыбараўуДзяр-жаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмя- ныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўсклад-нены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

 

Сталыпин 
 
 

Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку XX ст. было звязана  з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна  атрымала назву стпалыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра PaciiiZ Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам ста-ларазбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апра-цоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хуторам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры сама-дзяржаўя ў вёсцы.  

Падворнае землеўладанне  ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла  зама-цаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немагчымай справай з-за адсутнасці ці недахопу сродкаў.  

Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закранаўся.  

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян  Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення  значнай іх часткі з еўрапейскіх  губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заах-вочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую част-ку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатко вай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.  

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвя-дзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з пры-чыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паў-стання 1863-1864 гг. 
 

1 сус вайна 

1. Першая сусветная  вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім  урадам заходнія губерні былі  аб'яўлены наваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шыро-кую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.  

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был  і засяроджаны на Усходнім  фронце, які імкліва набліжаўся  да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велі-зарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паста-вы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.  

Информация о работе Адмена прыгоннага права