Адмена прыгоннага права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 19:41, доклад

Краткое описание

Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту.

Содержимое работы - 1 файл

Адмена прыгоннага права.doc

— 70.00 Кб (Скачать файл)

Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з  Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыг не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.  

2. Баявыя дзеянні  моцна паўплывалі на сацыяльна-эка-намічнае  становішча. Усходняя частка Беларусі  ўяўляла сабой прифронтовую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка  салдат і афіцэраў расійскай  арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.  

У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію было мабілізавана (прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.  

3-за адсутнасці  паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх  рук у цяжкім становішчы знаходзілася  прамысловасць. Разам з тым  павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Информация о работе Адмена прыгоннага права