Беларусь на геаграфiчнай карце

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 00:10, реферат

Краткое описание

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх зямель у XIV—XVI ст. Да XVII ст. гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэння жыхароў Белай Русі з'яўляецца паняцце беларусцы, хоць адначасова існавалі азначэнні ліцвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX ст. сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзіўся этнонім беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынята ідэолагамі нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. У 1918 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 Беларуская ССР, з 1991 — Рэспубліка Беларусь.

Содержимое работы - 1 файл

Беларусь на карце свету.docx

— 52.43 Кб (Скачать файл)

На долю Еўрасаюза прыпадае каля 40 працэнтаў беларускага экспарту. Рынак ЕС з’яўляецца для рэспублікі другім па значнасці пасля расійскага. Эканамічнае партнёрства з краінамі гэтага рэгіёну садзейнічае прыцягненню  ў Беларусь інвестыцый, сучасных тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчасці. З другога  боку, гандаль з Беларуссю і  ўдзел у забеспячэнні беларускага  транзіту з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў эканамічнай, а такім  чынам і сацыяльнай устойлівасці для нашых бліжэйшых суседзяў – Польшчы і балтыйскіх дзяржаў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Беларусь i сусветнае культурнае супольнiцтва

Беларусь – краіна з  самабытнай культурай, старажытнай і багатай гісторыяй, краіна замкаў і цэркваў, касцёлаў, палацаў, паркаў і … старажытных скарбаў.

У большасці гарадоў Беларусі працуюць тэатры, музеі, мастацкія галерэі. Тут можна паглядзець выступленні  самадзейных калектываў.

Самабытная мастацкая  культура Беларусі  фарміравалася  на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія  школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Усе шэдэўры беларускага  мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях  буйнейшых беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца  на тэатральных падмостках і ў  канцэртных залах.

Выяўленчае мастацтва  Беларусі разнастайнае па  стылях, напрамках  і жанрах. Самыя цікавыя  творы  беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх  музеях краіны.

 

Музыкальная Беларусь

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

Вялікай папулярнасцю не толькi ў нашай краiне, але i за яе мяжой, карыстаецца творчасць вядучых музычных калектываў краіны: Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага  аркестра, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы, Дзяржаўнага народнага хору імя Г.Цітовіча, вакальнай групы «Чысты голас», вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры» .

Сімвалам фестывальнага  руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль  мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

Кожны год у Вiцебску праводзiцца мiжнародны музычны фестываль iмя I.I.Саллертынскага.

З 1996 года у канцэртнай зале Сафiйскага сабора горада Полацка  праводзiцца мiжнародны фестываль арганнай музыкi «Званы Сафіі».

Пачыная  з 1988г.,  у Сафiйскам саборе праводзiцца мiжнародны фестываль старадаўняй i сучаснай камернай музыкi у Полоцку.

Міжнародны фестываль  класічнай музыкі Юрыя Башмета праводзіцца  ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2006 года. Гэта адзін з важнейшых форумаў  у галіне культуры сусветнага ўзроўню, які збірае лепшых музыкантаў сучаснасці.

Сярод буйнейшых магчыма адмецiць таксама фестывалi «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Залаты шлягер», «Музы Нясвіжа», джазавы фестываль.

 

Тэатральная Беларусь

Беларускі прафесійны тэатр  развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці  аматарскіх калектываў рубяжа.

Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных  народных калектываў, у т.л.: лялечныя тэатры, драматычныя тэатры, музычныя тэатры.

Самым праслаўленым тэатрам  рэспублікі з’яўляецца Нацыянальны  акадэмічны Вялікі тэатр оперы і  балета Беларусі. Яго пастаноўкі заваявалі  грандыёзны поспех як у айчыннага, так  і ў замежнага гледача.

Рэгулярна у Беларусi праводзяцца тэатральныя фестывалi, драматургiчныя конкурсы, смотры сценiчнага мастацтва (мiжнародныя фестывалi "Славянскiя тэатральныя сустрэчы" i "Белая вежа", «Панарама»,  фестываль "Маладзечанская сакавiца").

 

Харэаграфiчная Беларусь

Кожны год у нашай стране проводзiцца мiжнародны фестываль сучаснай харэаграфii (IFMC). Фестываль проводзiцца з 1987 года i з’яўляецца буйнейшым i адным з самых престыжных у вобласцi сучаснай харэаграфii на тэрыторii стран СНД i Еўропы. Праводзiцца фестываль у г. Вiцебску.

 

Літаратурная Беларусь

Літаратура стагоддзямі  адыгрывала важную ролю ў  культуры Беларусі. Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў  Беларусі: Сімяон Полацкі, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ул.Караткевiч, I.Мележ i шмат iншых .

Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны  доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь у Мінску мае  самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне, а таксама права атрымання  абавязковага  экзэмпляра. Тут сабраны  самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты  новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянту, – прадмет нацыянальнай гордасці беларусаў.

 

 

 

Беларусь на спартыўнай  карце сусвету

Палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб усім прадаставіць магчымасць займацца спортам.

Найбольш папулярныя віды спорту ў Беларусі: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі.

У Беларусі тры буйныя цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы. Мiждународную вядомасць мае  спартыўны комплекс “ Раўбічы ”. Раўбічы – адзін з лепшых у свеце цэнтраў для біятлона.  У ліку яго збудаванняў: лыжная траса працягласцю 20,5 км, спускі для фрыстайла, комплекс лыжных трамплінаў 20, 40 і 60 метраў, стрэльбішча з 36 механічнымі мішэнямі, цэнтр для заняткаў спортам пад дахам, які ўключае гімнастычныя залы, пляцоўкі са штучным пакрыццём і плавацельныя бассейны.

У Беларусі шмат навучальных  цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных  спартсменаў, у тым ліку: Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры, 11 вучылішч алімпійскага рэзерву, 165 спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву, больш за 250 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ

280 ураджэнцаў Беларусі  сталі чэмпіёнамі свету і  Еўропы ва многіх відах спорту. Беларусь можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 68 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.

Упершыню беларусы прынялі  ўдзел у Алімпійскіх гульнях  у 1952г. ў Хельсінках ў складзе зборнай СССР. Як незалежная дзяржава Беларусь удзельнічала ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры ў 1994г. і заваявала два срэбраныя медалі.

На Алімпійскіх гульнях  у Пекіне ў 2008г. Беларусь заваявала 19 медалёў, у тым ліку 4 залатыя і 5 срэбраных. Найбольш паспяхова беларуская каманда выступіла ў лёгкай і цяжкай атлетыцы, веславанні на каноэ і заняла 16-е месца па колькасці заваяваных медалёў.

Многія знакамітыя алімпійцы  родам з Беларусі.

У Беларусі таксама моцная параалімпійская каманда. На  Параалімпійскіх  гульнях у Пекіне ў 2008г. Беларусь заваявала 13 медалёў, у тым ліку 5 залатых.

 

Беларусь на турыстычнай карце сусвету

Беларусь – край лясоў  і дуброў, тысяч рэк і азёраў, прасторных палёў і лугоў, яна  проста створана для воднага і  экалагічнага турызму.

Беларусы ганарацца сваёй  прыродай. Унікальныя прыродныя комплексы  ахоўваюцца дзяржавай: у краіне 5 буйных нацыянальных паркаў.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў  Брэсцкай вобласці. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У 1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага  запаведніка.

Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь  Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў  забарону на паляванне. Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-веліканаў, да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі. Некаторыя з іх з’явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі!

У Беларусі існуе самая  вялікая ў свеце папуляцыя  зуброў.

Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і вялікія наземныя млекакормячыя  на еўрапейскім кантыненце, апошнія  еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў  Белавежскай пушчы.

У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая  вялікая ў Еўропе папуляцыя вялікіх  падворлікаў.

Бярэзінскі біясферны  запаведнік размешчаны на тэрыторыі Віцебскай вобласці.  Ён створаны ў 1925г. для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў  ЮНЕСКА. На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты.

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»  заснаваны ў 1995г. на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры. Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання.

Нацыянальны парк «Нарачанскі» размешчаны ў  Мінскай вобласці, заснаваны ў 1999 г. Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў. Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» размешчаны ў Гомельскай вобласці у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў. У 1987 годзе ў парку пасялілі зуброў. Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы. У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся.

Усе гэта цiкава i даступна як для беларусаў, так i для гасцей краiны.  

 

Знакамiтыя ураженцы Беларусi

Чатырнаццаць нобелеўскіх  лаўрэатаў маюць беларускія карані.

Тадэвуш Касцюшка  нарадзіўся ў Беларусі, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

 

Знакамітыя асветнікі  Беларусі

Францыск Скарына нарадзіўся ў Полацку. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую –  у 1517 годзе. Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. Рэнесансныя выданні Скарыны адметныя высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.

Святая Ефрасіння - Полацкая князёўна.  Стала манашкай у 12 гадоў  і правяла жыццё, дапамагаючы  бедным і будуючы цэрквы і манастыры  па ўсёй Беларусі. Памерла ў час  паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы  вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана  да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

 

Вядомыя вучоныя  з Беларусі

Ігнат Дамейка нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героям. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Аляксандр Чыжэўскі нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Жарэс Алфёраў нарадзіўся ў Віцебску. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

 

Вядомыя касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук - першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак - беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

 

Вядомыя ў мастацтве  беларусы

Марк Шагал нарадзіўся ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

Луіс Барт Маер нарадзіўся ў Мінску. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі «Метра-Голдвін-Маер».

Информация о работе Беларусь на геаграфiчнай карце