Беларусь на геаграфiчнай карце

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 00:10, реферат

Краткое описание

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх зямель у XIV—XVI ст. Да XVII ст. гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэння жыхароў Белай Русі з'яўляецца паняцце беларусцы, хоць адначасова існавалі азначэнні ліцвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX ст. сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзіўся этнонім беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынята ідэолагамі нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. У 1918 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 Беларуская ССР, з 1991 — Рэспубліка Беларусь.

Содержимое работы - 1 файл

Беларусь на карце свету.docx

— 52.43 Кб (Скачать файл)

Я родным краем ганаруся

I ведаю – я не адзiн.

Я грамадзянiн Беларусi,

Зямлi сваёй адданы сын.

            М.Я.Гальпяровiч

 

Уводзiны

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх зямель у XIV—XVI ст. Да XVII ст. гэта назва  замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэння жыхароў Белай  Русі з'яўляецца паняцце беларусцы, хоць адначасова існавалі азначэнні  ліцвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX ст. сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзіўся этнонім беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынята  ідэолагамі нацыянальнага руху ў  канцы XIX ст. У 1918 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 Беларуская ССР, з 1991 — Рэспубліка Беларусь.

 

Беларусь на геаграфiчнай карце

Беларусь  знаходзiцца ва Усходняй Еўропе.

У 2000 беларускія навукоўцы  і супрацоўнікі РУП "Белкосмааэрагеадэзія" апублікавалі разлікі, паводле якіх геаграфічны цэнтр Еўропы размешчаны ў Віцебскай вобласці, паблізу  возера Шо, умоўна пункт - ля берага возера Івесь у аднайменным пасёлку. Для разлікаў выкарыстоўвалася кампутарная праграма, якую адмыслова распрацавалі. Еўропу прынялі за адзінае цэлае, уключылі акваторыі Белага і Балтыйскага мораў, Вялікабрытанію, Ірландыю і іншыя астраўныя землі. Атрыманую ў выніку прастору пакрылі інтэгральнай сеткай і па ёй вылічылі цэнтральны пункт. У 2008 сталі вядомыя паўторныя разлікі, паводле іх цэнтр Еўропы знаходзіцца на 55º30´ пн.ш. і 28º48´ у.д. ў горадзе Полацку. Памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы" адкрыўся ў Полацку 31 мая 2008.

Адносiцца Беларусь к сярэднiм па тэрыторii краiнам свету. Яе плошча – 207 600 кв. км, что складае 2% площчы Еўропы. 

Беларусь по площчы  значна ўступае Рассii, Украiне. Больш чым у два разы яна меньш Францii, Iспанii, Швецыi. У той жа час Беларусь амаль у 2 разы больш, чым Грэцыя, Балгарыя, амаль у 3 разы больш Чехii, Iрландыi, у 5 разоў – Эстонii, Данii. У цэлым тэрыторыя нашай краiны больш, чым тэрыторыя такiх дзяржаў Еўропы, як Швейцарыя, Нiдэрланды, Бельгiя i Люксембург, разам узятых.

Яна  -  найбольшая па тэрыторыі  сярод краін Еўропы, якія не маюць  выхаду да мора.

Пралегласць дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь складае 2969км. Яна мяжуе з пяццю дзяржавамi. З Расіяй яна мяжуе на ўсходзе і паўночным усходзе, Латвіяй і Літвою на паўночным захадзе, Польшчай на захадзе, Украінай на поўдні.

 

Беларусь на фiзiчнай карце

Паводле разлікаў спецыялістаў аб'яднання "Белгеадэзія", выкананых  у 1996 годзе геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна.

Беларусь знаходзіцца  на Усходне-Еўрапейскай раўніне. У  яе межах вылучаюцца ўзвышшы (абсалютная вышыня больш 200 м), раўніны (150-200 м) і  нізіны (да 150 м). Найбольш прыпаднятая  цэнтральная частка Беларусі — Беларуская града. Тут размешчана Мінскае ўзвышша, на якім знаходзіцца найвышэйшы пункт  Беларусі — гара Дзяржынская (345 м); вышыню больш за 300 м маюць яшчэ шэраг пунктаў — горы Лысая, Маяк і інш. Трохі саступаюць Мінскаму ўзвышшу па абсалютных вышынях Навагрудскае (г. Замкавая - 323 м), Ашмянскае, Віцебскае  ўзвышшы. Найбуйнейшыя нізіны на тэрыторыі  Беларусі: Палеская, Верхнянёманская, Полацкая, Нарачана-Вілейская. Самы нізкі  пункт — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над узроўнем мора.

Асаблівасці рэльефу Беларусі цесна звязаныя з геалагічнай  будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых  участкаў крышталічнага падмурка прымеркаваныя  ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганнем крышталічнага падмурка звычайна занятыя  нізінамі.

Вырашальным жа фактарам фармавання рэльефу Беларусі сталі ледавікі. Пасля раставання ледніка ўзнікалі буйныя прыледавіковыя азёры. Пазней яны  былі спушчаныя па рэках. Цяпер на іх месцы - азёрна-ледніковыя нізіны (Полацкая і інш.).

Яшчэ адным фактарам фармірвання  сучаснага рэльефу Беларусі была дзейнасць рэк, якія сфармавалі рачныя даліны. Буйныя рэкі маюць даліны шырынёй  у некалькі кіламетраў. Найбольшай шырынёй адрозніваюцца даліны рэк  на Палессі, так шырыня даліны Прыпяці  дасягае 75 км.

Сучасны рэльеф змяняецца  пад дзеяннем не толькі прыродных, але  і антрапагенных фактараў. У месцах здабычы карысных выкапняў узнікаюць  кар'еры, а з адвалаў пустой пароды ўтворацца тэрыконы (напр., адыходы  калійнай вытворчасці блізу Салігорска).

Беларусь знаходзіцца  ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату.

Клімат Беларусі фарміруецца  пад дзеяннем фактараў, якія ўплываюць  на клімат усёй Усходне-Еўрапейскай  раўніны. Галоўныя з іх - геаграфічнае становішча (у першую чаргу - геаграфічная шырата) і рэльеф. Асаблівасці клімату  Беларусі тлумачацца яе размяшчэннем ва ўмераных шыротах, параўнальнай блізкасцю  да Атлантычнага акіяна, адсутнасцю прыродных  бар'ераў на шляху паветраных мас: марскіх  — з захаду і кантынентальных  — з усходу і паўднёвага ўсходу. На Беларусі пераважаюць заходнія вятры.

Беларусь багатая на паверхневыя  воды, у краіне налічваецца каля 20800 рэк. Большасць рэк невялікія, 42 ракі маюць даўжыню ад 100 да 500 км. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць.

Рачную сетку дапаўняюць штучныя каналы: Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінская водная сістэма, Дняпроўска-Бугскі.

На Днепра-Бугскім канале ажыццяўляецца судаходства, астатнія каналы транспартнага значэння не маюць. У 1971 пабудавана Вілейска-Мінская водная сістэма. У раёнах масавага асушэння зямель пракладзены меліярацыйныя каналы.

Беларусь часта называюць "сінявокай" з-за вялікай колькасці  азёр: іх у Беларусі налічваецца  каля 11 тыс. Агульная іх плошча каля 2 тыс. км², агульны аб'ём вады каля 6 км³. Азёр плошчай больш за 10 км² налічваецца 20. Самае вялікае па плошчы возера Нарач (79,6 км²), самае глыбокае —  Доўгае возера (глыбіня 53,7 м). Да найбольшых належаць азёры Асвейскае, Чырвонае, Лукомскае, Дрысвяты. Найбольш азёр на поўначы краіны — у Беларускім Паазер'і і на поўдні — у Беларускім Палессі. У асобных раёнах (Браслаўскі, Ушацкі) пад азёрамі да 10% тэрыторыі. Многія азёры ўтвараюць групы, у іх ліку Ушацкая група азёр, якая ўключае каля 40 азёр, сістэма Браслаўскіх азёр (больш за 50) і інш. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях і акружаны тарфянымі балотамі.

Сярод штучных азёр найбольшае Вілейскае вадасховішча.

Асаблiвае значэнне Беларусi ў тым, што на яе тэрыторыi захавалiся буйнейшыя ў Еўропе адкрытыя нiзiнныя балоты i вельмi абводненыя поймы раўнiнных рэк, маючыя вялiкае значэнне для захавання прыроднай спадчыны. Балоты кантралiруюць утрыманне у атмасферы парнiковых газаў – двувокiсi вуглерода, метана i закiсi азота.

У гэтых балотах яшчэ сустракаюцца вельмi рэдкiя птушкi. Сярод iх – вяртлявая камышоўка, чорны бусел i  iншыя, усяго 16 вiдаў. Тут можна сустрэць i   рэдкiя раслiны (венерын башмачок, iрыс сiбiрскi), больш за 50 вiдаў лекавых раслiн. Найбольш багаты балотамi рэгiон – Палессе. Гэта саамы вялiкi ў Еўропе балотны комплекс – “легкiя кантынента”, таму што iменна балоты, а не лес даюць больш усяго кiсларода.

 

Беларусь на палiтычнай карце

Фармiраванне тэрыторыi i  гранiц беларускай дзяржавы праходзiла на працягу некалькiх вякоў у цяжкiх гiстарычных умовах:

- у IX-первай палове XIII ст. значная частка тэрыторыi ўвайшла ў састаў Турава-Пiнскага i Полацкага княжастваў. 

- з XIII ст. беларускiя землi адыходзяць Вялiкаму княжству Лiтоўскаму;

- на працягу XVI-XVIII ст.ст. Беларусь з'яўлялась часткай Рэчы Паспалiтай;

- у канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалiтай уся тэрыторыя Беларусi была далучана да Расiйскай iмперыi;

- пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917г. 1 студзеня 1919 г. была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка (БССР);

- в 20-х гадах ХХст. зноў змянiлiся гранiцы Беларусi.  Яна была падзелена на 2 часткi. Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы;

- у 1939 г. БССР была аб'яднана з Заходняй Беларуссю;

- 27 лiпеня 1990г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернiтэце рэспублiкi, а ў вераснi  1991г. – новая назва – Рэспублiка  Беларусь.  Пасля распаду СССР у снежнi 1991г. Рэспублiка Беларусь стала сувярэннай дзяржавай.

На  працягу гісторыі размяшчэнне Беларусі ў цэнтры Еўропы не раз прыводзіла да таго, што на яе тэрыторыі сутыкаліся інтарэсы вялікіх дзяржаў. Абедзве сусветнай вайны пракаціліся праз тэрыторыю Беларусі.

У 1954г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЕСКА. А ў сакавiку 1958г. было адкрыта пастаяннае прадстаўнiцтва Беларусi пры ААН. I з таго часу Беларусь прымае актыўны ўдзел ва ўсiх справах гэтай арганiзацыi. Яна выступае за лiквiдацыю каланiялiзма ва ўсiм свеце.

Беларусь прымала ўдзел  у падрыхтоўцы  i   прыняццi ў 1968г. XXII cесiяй ААН Дагавора аб нераспаўсюджваннi ядзернай зброi.

У 1990г. з трыбуны ААН  незалежная Беларусь выступае адразу з трыма асабiстымi прапановамi. А ў 2000г. на Самiце тысячагоддзя з трыбуны ААН беларускi прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка заявiў аб праве кожнай нацыi выбiраць свой шлях.

Беларускi прэзiдэнт звярнуўся да ўсяго чалавецтва аб'яднацца супраць гандлю людзьмi i  гэта  было запiсана  ў iтогавым камунiке Самiта ААН 2005г.

Палітыка-геаграфічнае становішча патрабуе ад Беларусі правядзення збалансаванай, шматвектарнай знешняй палітыкі.

У цяперашні час Рэспублікай  Беларусь устаноўлены дыпламатычныя  адносіны са 153 дзяржавамі. Сфарміравана дыпламатычная інфраструктура за мяжой: сёння Беларусь прадстаўляе 51 дыпламатычнае  прадстаўніцтва ў 45 краінах свету; у  тым ліку 42 пасольствы, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных  арганізацыях і 7 генеральных консульстваў. За мяжой таксама дзейнічаюць 11 аддзяленняў  пасольстваў Рэспублікі Беларусь (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі  і 1 аддзяленне ў г. Боне, Германія). У  Беларусі дзейнічаюць 33 пасольствы, 12 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь акрэдытавана 76 паслоў замежных дзяржаў.

Беларусь выступае за фарміраванне шматпалярнага свету, і гэта пазіцыя знаходзіць падтрымку ва многіх дзяржавах.

Сучасная знешнепалітычная стратэгія Беларусі будуецца на трох асноватворных прынцыпах: палітычны суверэнітэт, эканамічная адкрытасць і роўныя партнёрскія адносіны паміж краінамі. Залатое правіла беларускай знешняй палітыкі – шматвектарнасць і зацікаўленасць ва ўзаемавыгадных кантактах.

Голас Беларусі  сёння ўпэўнена гучыць у ААН, на форумах Руху недалучэння.

Беларусь таксама прымае актыўны ўдзел ў супрацоўнiцтве стран Садружнасцi Незалежных дзяржаў (СНД), Еўраазiяцкага эканамiчнага супольнiцтва (ЕўрАзЭС), Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспекi (ОДКБ) i другiх мiжнародных арганiзацыях.

 

Беларусь на эканамiчнай карце

Эканоміка Беларусі — сацыяльна-рынкавая.

Асноўныя галіны прамысловасці  Беларусі — машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная. Таксама  развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая  прамысловасць. Беларуская прамысловасць  з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі — нафтапрадукты (Нафтан, Мазырскае НПА), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (МТЗ), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Беларусь пастаўляе грузавыя аўтамабiлi на рынкi больш чым 40 стран. У мiравой вытворчасцi кар'ерных самазвалаў доля Беларусi састаўляе каля 30%. Сярод дзяржаў дальняго замежжа беларускiя экспарцеры найбольш актыўна асвайваюць рынкi Турцыi (3,2 %), Кiтая (0,9 %), Пакiстана (0,8 %), Мaнголii (0,3 %).

Доля Беларусi ў мiравой вытворчасцi калiйных угнаенняу саставляе каля 11%.

Беларускія прадпрыемствы  маюць цесныя сувязі з замежнымі  прадпрыемствамі.  З некаторымі з  іх арганізаваны сумесныя прадпрыемствы. Каля кожнага абласнога цэнтра арганізавана зона вольнай таргоўлі. Ў гэтай зоне размяшчаюцца сумесныя прадпрыемствы, якія аблагаюцца меньшымі падаткамі.  Першая такая зона з’явілася ля Брэста.

Адной з прыярытэтных галін  з'яўляецца сельская гаспадарка. У Беларусі вырошчваюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны  накірунак. Беларусь з'яўляецца буйным экспарцёрам малочнай прадукцыі на сусветны рынак.

Краіна не мае выхаду да мора, але дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь з’яўляецца важным гандлёвым і транспартным калідорам паміж Еўропай і краінамі СНД.

Такое размяшчэнне спрыяе развіццю гандлёвых сувязей Беларусі з рознымі краінамі, яе інтэграцыі ў супольнасць еўрапейскіх дзяржаў.

Прэзiдэнт Беларусi  Аляксандр Лукашэнка не раз пацверджваў зацікаўленасць Беларусі весці дыялог з краінамі Захаду, асабліва Еўрапейскага саюза. “Нашы падыходы гранічна канструктыўныя: патрэбны не дыктат, а дыялог! Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з краінамі Захаду, асабліва Еўрапейскага саюза”, - казаў Кіраўнік дзяржавы.

Информация о работе Беларусь на геаграфiчнай карце