Беларусь у падзеях расійскіх рэвалюцый 1917 г.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 19:46, реферат

Краткое описание

Пры напісанні рэферата, галоўнай крыніцай інфармацыі былі “ Нарысы гісторыі Беларусі” ў 2-х частках ( аўтар М. П. Касцюк і інш.). З I часткі былі ўзяты звесткі аб падзеях Лютаўскай рэвалюцыі, а з II- звесткі аб перыядзе паміж рэвалюцыямі і падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама шмат інфармацыі аб Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзята з артыкулу І. Ігнаценка “Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі” ў “Беларускім гістарычным часопісе” (1997 г., № 4). Выкарыстоўваліся некотарыя іншыя крыніцы, якія напісаны ў змесце.

Содержимое работы - 1 файл

ГОТОВЫЙ РЕФЕРАТ!!!!!!!.doc

— 104.50 Кб (Скачать файл)

                  Уводзіны 

     Гісторыя  расійскіх рэвалюцый 1917г. належыць да тых тэм, якія прываблівалі і будуць прывабліваць асаблівую ўвагу замежных і айчынных гісторыкаў, так як менавіта ў выніку перамогі гэтых рэвалюцый  карэнным чынам змянілася становішча ўсіх класаў і слаёў насельніцтва, якое было не задаволена палітыкай царызму.

      Пачатак ХХ стагоддзя на тэрыторыі Расіі  звязаны з працэсам мадэрнізацыі- пераходам ад феадальных адносін  да буржуазных. Гэты пераход ажыццяўляўся метадам рэформ. Так, на працягу ХIХ- пачатку ХХ ст. былі праведзены рэформы у галіне сельскай гаспадаркі. У выніку рэформы графа П. Кісялёва была ліквідавана фальварачна-паншчынная сістэма. Рэформа Аляксандра II 1861 г. адмяніла прыгоннае права і дала сялянам асабістую свабоду. Аграрная рэформа П. Сталыпіна прывяла да стварэння сельскай буржуазіі- галоўнай апоры самадзяржаўя ў вёсцы. Але ўсе гэтыя рэформы праводзіліся “ зверху” пад кіраўніцтвам царскага ўрада і не ліквідавалі галоўны перажытак феадалізму- памешчыцкае землеўладанне. Невырашаннасць аграрнага пытання стала адной з прычыні рэвалюцыі.

     Таксама не быў ліквідаваны галоўны перажытак  феадалізму ў палітычнай сферы- абсалютная манархія. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х  садзейнічалі некаторай дэмакратызацыі, але не закранулі самадзяржаўную ўладу. У грамадстве адсутнічалі дэмакратычныя свабоды. Не было вырашана нацыянальнае пытанне.

      У краіне нарастаў палітычны і эканамічны крызіс, які не мог быць вырашаны мірным пуцём і прывёў да рэвалюцый, якія і разглядваюцца ў гэтым рэфераце.

        Мэта даннага рэферата- вызначыць галоўныя прычыны, паказаць ход падзей Лютаўскай і Кастрычніцкій рэвалюцый, выявіць узаемасувязь паміж рэвалюцыямі.  
 

      Пры напісанні рэферата, галоўнай крыніцай інфармацыі былі “ Нарысы гісторыі Беларусі”  ў 2-х частках ( аўтар  М. П. Касцюк і інш.). З I часткі былі ўзяты звесткі аб падзеях Лютаўскай рэвалюцыі, а з II- звесткі аб перыядзе паміж рэвалюцыямі і падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама шмат інфармацыі аб Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзята з артыкулу І. Ігнаценка “Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі” ў “Беларускім гістарычным часопісе” (1997 г., № 4). Выкарыстоўваліся некотарыя іншыя крыніцы, якія напісаны ў змесце. 
 
 

 

                       

               Глава 1. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі 

      Уступаючы ў Першую сусветную вайну, царскі ўрад разлічваў не толькі на далучэнне да Расійскай імперыі новых тэрыторый, найперш чарнаморскіх праліваў, але і меў на мэце адвесці пагрозу рэвалюцыі, якая ў пачатку лета 1914 г. стала зусім рэальнай. Аднак ніводзін з гэтых разлікаў не апраўдаўся. Да першай сусветнай вайны царская Расія падыйшла непадрыхтаванай, і гэта з усеў відавочнасцю выявілася ўжо ў 1915 г. Сацыяльна-эканамічны лад, гаспадарка, транспарт Расіі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха усе больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах, у тым ліку ў сталіцы, рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды.

      Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых  Пуцілаўскага завода 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе. На наступны дзень забастоўка ахапіла больш за 200 тыс. рабочых, а 25 лютага стала ўсеагульнай. Спробы ўлады перайсці 26 лютага да актыўных дзеянняў і прымяніць сілу саслужылі дрэнную службу. У панядзелак 27 лютага ў развіцці падзей наступіў рашаючы пералом: выступленні перараслі ва ўзброеннае паўстанне супраць царызму, якое падтрымалі салдаты расквартаванных у Петраградзе запасных батальенаў гвардзейскіх палкоў сталі. Баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі 27 лютага Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволенных. 28 лютага рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла.

       2 сакавіка імператар Мікалай  II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Рассіі перастала існаваць, бо сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Краіну ахапіў палітычны, эканамічны і нацыянальны крызіс. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі.

      У выніку рэвалюцыі ў Расіі ўзнікла  своеасаблівая палітычная з’ява- двоеўладдзе. Буржуазія стварыла мясцовыя органы ўлады, якія дзейнічалі побач з Саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў [1, с. 453].

      27 лютага па ініцыятыве некаторых  членаў Саюза рабочых кааператываў Пецярбурга, сацыял-дэмакратычнай фракцыі Дзяржаўнай думы створаны Савет рабочых дэпутатаў (па ўзору 1905 г.). У Савет выбіралі па аднаму дэлегату ад тысячы рабочых, па аднаму ад роты салдат. У хуткім часе прыбыло прыкладна 250 дэлегатаў. Вечарам 27 лютага было адкрыта пасяджэнне ў Таўрычаскім дварцы.

      Большасць у Выканкаме Савета, які ўзначаліў  меншавік Чхеідзе, і ў самім Савеце належала меншавікам і эсэрам. 3 першых дзён Савет, перайменаваны хутка ў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, імкнуўся рэалізаваць уладныя функцыі. Асобнае значэнне набыў загад № 1. Ён прадугледжваў ва ўсіх вайсковых часцях арганізацыю салдацкіх камітэтаў з устанаўленнем кантролю над зброяй, падпарадкаванне салдат у палітычных выступленннях толькі Савету, а афіцэрам толькі ў службовых абставінах і шэраг іншых. Загад садзейнічаў дэмакратызацыі арміі, але зніжаў баяздольнасць [ 2, c. 25 ].

      Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе  прыйшлі на Беларусь 1-4 сакавіка. Сярод  працоўных Беларусі звяржэнне самадзяржаўя выклікала энтузіязм, які ў гарадах і мястэчках праявіўся ў масавых мітынгах і вулічных шэсцях з чырвонымі сцягамі і транспарантамі, з адпаведнымі лозунгамі і заклікамі. Удзельнікі гэтых выступленняў- рабочыя і салдаты- раззбройвалі паліцыю і жандармераў, вызвалялі палітычных зняволеных. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя [1, c. 454].

      Выбары  ў Саветы адбываліся амаль адначасова на ўсіх прадпрыемствах Мінска, Гомеля, Віцебска, Оршы, Полацка, Баранавіч і іншых гарадоў. У Мінску ўжо 2 сакавіка праводзіліся сходы рабочых, на якіх выбіраліся прадстаўнікі ў Савет. 4 сакавіка паводле рэзалюцыі служачых Заходнефрантавога камітэта Усерасійскага земскага саюза пачаў дзейнічаць Мінскі савет рабочых дэпутатаў. Старшынёй выканкама Мінскага савета быў абраны меншавік Б. Позерн, а яго намеснікам бальшавік У. Любімаў. 3 5 сакавіка Мінскі савет пачаў выдаваць свой друкаваны орган "Весці Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў". Савет прыняў пастанову аб выбранні салдацкіх фабрычна-завадскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў. У мэтах аб'яднання сіл пралетарыяту з рэвалюцыйнай арміяй 10 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

      Стаўка  Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў  Магілёве рабіла ўсё, каб не дапусціць дэмакратычных пераўтварэнняў у горадзе і выбрання Саветаў. Аднак ужо 6 сакавіка быў створаны Часовы камітэт салдацкіх дэпутатаў, у які ўвайшлі таксама афіцэры, а 7 сакавіка Савет рабочых дэпутатаў. 22 сакавіка яны аб'ядналіся ў адзіны Савет. Паралельна з Саветам у Магілёве функцыянаваў Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Апошнія распаўсюджвалі звесткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю.

      У першай палове сакавіка Саветы былі створаны ў Барысаве, Полацку, Оршы, Бабруйску, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. На працягу сакавіка-чэрвеня Саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры Саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах Беларусі, Саветы салдацкіх дэпутатаў- у 59. Адначасова пачаліся выбары салдацкіх камітэтаў. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурнай адукацыі салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Наогул, уплыў войска на палітычнае жыццё Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі быў вельмі значны.

      Асноўную  задачу Саветы бачылі ў арганізацыі  рабочых, сялян і салдат, у абароне іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў, рабочых, салдацкіх, сялянскіх камітэтаў. Усе Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў на Беларусі ўзначальвалі эсэры і меншавікі; сялянскія арганізацыі, за выключэннем Выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў- эсэры. Прафсаюзамі кіравалі пераважна меншавікі і бундаўцы. У салдацкіх камітэтах, асабліва ў палкавых, верхаводзілі эсэры і меншавікі. Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. На практыцы Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы на месцах і дэлегіравалі ў іх сваіх прадстаўнікоў.

      У сакавіку на месцах склалася сістэма органаў улады і кіравання Часовага ўрада. Вечарам 3 сакавіка ў Мінску на нарадзе гласных гарадской думы, прадстаўнікоў Земскага саюза і Саюза гарадоў, губернскага і павятовага земстваў, праваслаўнага, каталіцкага і іудзейскага духавенства быў абраны грамадзянскі камендант горада, старшыня губернскай земскай управы кадэт Б. Самойленка і сфарміраваны Часовы грамадскі камітэт парадку. 6 сакавіка Часовы ўрад зацвердзіў Б. Самойленка мінскім губернскім камісарам, гарадскога галаву Б. Хржанстоўскага- мінскім гарадскім камісарам. У Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях былі зацверджаны губернскія камісары, да якіх пераходзілі функцыі губернатараў, у паветах  павятовыя камісары. Была таксама скасаваная пасада земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, а судовыя-  часовым суддзям [4, c. 256].

      Народныя  масы Беларусі чакалі ад Лютаўскай рэвалюцыі заканчэння вайны і вызвалення заходняй часткі ад гаспадарання нямецкіх акупантаў, адраджэння разбуранай эканомікі. Аднак з перамогай рэвалюцыі дэмакратычны мір, якога патрабаваў народ, не наступіў. Першая сусветная вайна паміж буйнейшымі капіталістычнымі краінамі за перадзел сфер уплыву працягвалася. Расійскія кіруючыя колы не змаглі падняцца да разумення тэрміновай неабходнасці пошуку шляхоў вываду краіны з вайны і не адказаліся ад курсу на яе працяг да поўнай перамогі. Між тым эканамічнае становішча краіны пагаршалася з дня на дзень. Востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, паліва, сыравіны, развал транспартнай сістэмы, дзікі рост цэн у спалучэнні з інфляцыяй, рост беспрацоўя балюча ўдарылі перш за ўсё па працоўных. Спакваля мацнела расчараванне ў рэвалюцыі, што адбылася, і адначасова ўзрастала сацыяльнае напружанне, настрой на новыя рэвалюцыйныя дзеянні [ 4, c. 17 ].  

 

            Глава 2. Ад лютага да кастрычніка 1917 г. 

      У выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў краіне стварыліся абставіны, якія палітычныя партыі ацэньвалі па-рознаму. Бальшавікі лічылі, што рэвалюцыя будзе развівацца далей, што на буржуазна-дэмакратычным этапе яна доўга не затрымаецца. Пагэтаму перыяд лібералізму і капіталістычнай індустрыялізацыі не будзе працяглым. Яны выступалі за перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Меншавікі ў адпаведнасці з класічнай марксісцкай схемай рэвалюцыі гаварылі, што буржуазна-грамадскі лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўгі час, пакуль не будуць вычарпаны ўсе магчымасці капіталістычнага спосабу вытворчасці і не наспеюць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя абставіны для пераходу ад капіталізму да сацыялізму. Ліберальна-дэмакратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі ці, у крайнім выпадку, рэспубліканскага ладу.

      Часовы  ўрад правёў серыю адпаведных заканадаўчых актаў, прызваных умацаваць уладу буржуазіі, абмежаваць дзеянні радыкальнай грамадскасці на месцах, спыніць развіццё рэвалюцыі, перавесці яе ў рэчышча рэформ.

      Саветы  рабочых і салдацкіх дэпутатаў, арганізаваныя народнымі масамі, якія зверглі царскае самадзяржаўе, добраахвотна адмовіліся ад улады. Сацыялісты, у тым ліку меншавікі, якім належала пераважная большасць дэпутацкіх месц у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, зыходзілі з таго, што ў выніку перамогі дэмакратычнай рэвалюцыі ўлада павінна перайсці да буржуазіі, адпаведна яны падтрымлівалі Часовы ўрад. Саветы ўзялі на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада.

        На Беларусі гэтую пазіцыю падтрымлівалі сацыялістычныя партыі, у тым ліку і бальшавікі, якія ўваходзілі ў аб'яднаныя з меншавікамі і бундаўцамі партыйныя арганізацыі. Але адзінства не было трывалым. У канцы чэрвеня 1917 г. бальшавікі выйшлі з аб'яднанай арганізацыі і стварылі сваю самастойную. Іх пазіцыя выказана ў закліку: «Уся ўлада Саветам!».

      Ва  ўмовах Першай імперыялістычнай вайны Беларусь была падзелена лініяй фронту на заходнюю і ўсходнюю часткі. Гаспадарчыя, культурныя і іншыя сувязі паміж імі былі спынены. У раёнах усходняй Беларусі, якая стала прыфрантавой зонай, не было ніякіх умоў для развіцця народнай гаспадаркі. Працавалі толькі тыя галіны прамысловасці, якія абслугоўвалі патрэбы фронту. Прыйшла ў заняпад сялянская гаспадарка: не хапала інвентару, глебаапрацоўчых прылад, коней. Мабілізацыя на вайну большай часткі мужчынскага насельніцтва абумовіла катастрафічны недахоп працоўнай сілы. У прыфрантавой паласе сельскае і гарадское насельніцтва выконвала вялікі аб'ём розных работ для фронту. Усё гэта адмоўна ўплывала на яго жыццевы ўзровень і спрыяла нарастанню сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.

Информация о работе Беларусь у падзеях расійскіх рэвалюцый 1917 г.