Экономика Беларуси пасля адмены прыгоннага права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2012 в 18:48, контрольная работа

Краткое описание

Галоўнай рысай парэформеннага развiцця сельскай гаспадаркi Беларусi з'явiўся рост гандлёвага зем¬ляробства i жывёлагадоўлi, яе спецыялiзацыя па раёнах. Рост таварна-грашовых адносiн паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фармiраванне сялянскай буржуазii. Аднак тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi стрымлiвалiся перажыткамi прыгоннiцтва.

Содержание работы

Уводзіны 2
1. Прамысловасць, транспарт, гандаль у паслярэформенны перыяд 3
2. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы 7
3. Становішча эканомікі Беларусі ў другой палове 19 ст. 11
Высновы 14
Спіс літаратуры 15

Содержимое работы - 1 файл

0231 -контрольная по истории.doc

— 103.50 Кб (Скачать файл)


Змест

Уводзіны             

1. Прамысловасць, транспарт, гандаль у паслярэформенны перыяд

2. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы

3. Становішча эканомікі Беларусі ў другой палове 19 ст.

Высновы

Спіс літаратуры

 

 


Уводзіны

Аўтар выбраў гэтую тэму, таму што канец 19 стагоддзя з’яўляецца па за ўсялякім сумненнем вельмі важным перыядам у беларускай ( і не толькі эканамічнай) культуры. Фактычна ў гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускай нацыі і эканоміка павінна была адыгрываць у гэтым працэсе вельмі важную ролю. Рэформы, праведзеныя ў Расійскай Імперыі (часткай якой была і Беларусь), дазволілі ажывіць эканамічнае жыццё і абымовілі пераход да капіталістычнага ладу. Для аўтара вельмі было цікава прасачыць менавіта гэты працэс пераходу ад адной (больш адсталай) фармацыі да новай (больш эфектыўнай) на прыкладзе сваёй Радзімы.

У сучасных умовах, калі ў Рэспубліке Беларусь таксама адбыўся пераход ад планавай да капіталістычнай эканомікі гэты досвед мае вельмі важнае значэнне.

 

 


1. Прамысловасць, транспарт, гандаль у паслярэформенны перыяд

Развiццё капiталiзму ў прамысловасцi Беларусi, як i ў Расii ў цэлым, прайшло тры галоўныя стадыi: дробнатаварнай вытворчасцi (дробныя, пераважна сялянскiя промыс­лы), капiталiстычнай мануфактуры i фабрыкi (буйная машынная iндустрыя). У дарэформенны час прамьiсловасць знаходзiлася пераважна на першых дзвюх стадыях i толькi ўваходзiла ў апошнюю — стадыю фабрычнай вытворчасцi. У першыя два парэформенныя дзесяцiгоддзi рост пра­мысловасцi Беларусi быў павольны, большасць прадпрыемстваў працягвала заставацца на стадыi дробнатаварнай вытворчасцi i мануфактуры.

Зыходнай формай дробнатаварнай вытворчасцi былi хатнiя i адыходныя промыслы. Перавага ў дарэформеннай Беларусi паншчыны над аброкам прывяла да таго, што адыходныя промыслы не набылi тут такога развiцця, як у Расii. Хатнiя промыслы былi састаўной часткай сялянскай паўнатуральнай гаспадаркi. Сяляне займалiся кавальскай справай, вырабам скур, драўнiны, кравецтвам i шавецтвам. Параўнальна невялiкая частка сялян вырабляла прамысло­выя тавары на заказ або для продажу на рынку. У 60 — 90-я гг. у сувязi з развiццём фабрычна-заводскай вытвор­часцi колькасць сялян-саматужнiкаў скарацiлася ўдвая.

Характэрнай рысай парэформеннага перыяду быў рост рамяства па ўсiх паказчыках: колькасцi прадпрыемстваў, рабочых, суме вытворчасцi. 3 1860 па 1890 г. колькасць рамесных майстэрняў павялiчылася з 20,2 да 58,1 тыс., рабочых на iх - з 30,4 да 110 тыс., сума вытворчасцi — з 4,3 да 14,1 млн руб. Большасць рамеснiкаў, амаль 63 %, знаходзiлася ў мястэчках, каля 37 %  —  у гарадах.  [4, c. 154] У парэформенны час узрасла спецыялiзацыя рамяства.

Апрача дробных сялянскiх промыслаў i рамеснай вытворчасцi на працягу парэформеннага часу на Беларусi дзейнiчалi дробнакапiталiстычныя прадпрыемсгвы. Да iх звычайна далучаюць такiя прадпрыемствы, якiя не мелi паравых ру­хавiкоў i на якiх працавала ад 5 да 16 наёмных рабочых. Дробнакапiталiстычныя прадпрыемствы пераважалi ў харчовай, гарбарнай i тэкстыльнай вытворчасцi. 3 1860 г. па 1900 г. колькасць такiх прадпрыемстваў павялiчылася з 7,8 да 17,1 тыс., рабочых на iх — з 2364 да 63,5 тыс., сума вытворчасцi — з 14 да 44 млн руб. [5, c. 128]

На базе дробных сялянскiх промыслаў i гарадскога рамяства вырастала капiталiстычная мануфактура. Да ма­нуфактуры звычайна адносiлi прадпрыемствы, на якiх працавала не менш за 16 рабочых, iснаваў дакладны падзел працы памiж iмi i не было паравых рухавiкоў. Пасля рэформы рабочыя вотчынных мануфактур, якiя працавалi на памешчыка амаль, што дар­ма, вярнулiся да сваiх надзелаў. Вотчынныя мануфактуры паступова закрывалiся.

У парэформенны час капiталiстычныя мануфактуры стваралiся купецтвам, часам разбагацеўшымi рамеснiкамi або ўладальнiкамi буйных сялянскiх хатнiх майстэрань. У 60 — 70-я гг. XIX ст. на мануфактурнай стадыi знаходзiлiся ваўнаткацкая вытворчасць у Дуброўне, гарбарная ў Смаргонi, майстэрнi па выпрацоўцы сельскагаспадарчых прылад у Вiцебску, Жлобiне, Ракаве i г.д. Яны ўзнiкалi на базе рамесных майстэрань. За парэформенны час колькасць мануфактур па­вялiчылася з 140 да 760. Да канца стагоддзя мануфактуры пераважалi ў гарбарнай, цагельнай, ганчарнай вытворчасцi, нямала iх было ў суконнай, льняной, пенькатрапальнай, шкляной i iншых вьггворчасцях.

Пераход ад мануфактурнай да фабрычнай сiстэмы капiталiстычнай выгворчасцi (так званы прамысловы пераварот) пачаўся на Беларусi яшчэ ў дарэформенны час. Трэба адзначыць, што прамысловы лераварот на Беларусi ў адроз­ненне ад расiйскiх губерняў пачаўся не з баваўнянай, а з металаперапрацоўчай i вiнакурнай прамысловасцi. Аб гэтым сведчыць не толькi ўкараненне паравых рухавiкоў у галiне металаапрацоўкi, але i змяненне яе тэхналогii.

У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы 1861 г. фабрычна-заводская прамысловасць развiвалася марудна. 3 усiх прадпрыемстваў, якiя мелiся ў 1890 г., удзельная вага заснаваных у 60 —70-я гг. складала трохi болей за 18 %. Асноўная колькасць фабрык i заводаў была пабудавана ў 80 —90-я гг., калi ўжо былi пракладзены галоўныя чыгунач-ныя магiстралi i калi дзякуючы дзейнасцi акцыянерных тава-рыстваў i аддзяленняў буйных расiйскiх банкаў быў пераа-долены недахоп у капiталах.

Да 1890 г. фабрыкi i заводы Беларусi давалi амаль палову (47,8 %) усёй прамысловай прадукцыi. Аднак на Беларусi ўзровень яе канцэнтрацыi быў нiжэйшы, чым па краiне ў цэлым. Тут пераважалi сярэднiя i дробныя прад-прыемствы, на кожным з якiх працавала менш за 50 чалавек.  [3, c. 165]

Прамысловасць Беларусi, у якой пераважалi харчовая, гарбарная, тэкстыльная i дрэваапрацоўчая галiны, залежала ад сельскай i лясной гаспадарак, якiя пастаўлялi шмат вiдаў сыравiны i палiва. Першае месца па аб'ёме вытворчасцi належала харчовай (у прыватнасцi, вiнакурнай) прамысло­васцi. Яна была распаўсюджана па ўсёй тэрыторыi Беларусi.

Велiзарную ролю ў развiццi капiталiстычных адносiн адыграла чыгуначнае будаўнiцтва, якое разгарнулася ў 60—70-я гг. XIX ст. Яно паскорыла развiццё прамысло­васцi, гандлю, узмацнiла таварнасць сельскай гаспадаркi, садзейнiчала тэхнiчнаму прагрэсу, спецыялiзацыi эканомiкi раёнаў, фармiраванню ўсерасiйскага i абласных рынкаў, росту прамысловасцi, грамадскаму падзелу працы i мiграцыi насельнiцтва.

Першай чыгункай, якая прайшла праз тэрыторыю, Беларусi (праз Гродна), была Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. з мэтай хуткiх зносiн з Заходняй Еўропай. Лiнiя працягласцю 50 вёрстаў (1 вярста — 1,066 км) прайшла па маланаселеных месцах i мела другараднае эканамiчнае значэнне. У 1866 г. быў адкрыты шлях на Дзвiнска-Полацка-Вiцебскiм участку Рыга-Арлоўскай чыгункi працягласцю 245 вёрстаў. [4, c. 173]

Iнтэнсiўнае чыгуначнае будаўнiцтва разгарнулася ў 70-я гг. У гэты час была пабудавана наиважнейшая ў эканамiчных i ваенных адносiнах Маскоуска-Брэсцкая магiстраль, якая перасякала тэрыторыю Беларусi з захаду на ўсход; участак Смаленск — Орша —Баранавiчы —Брэст складаў 600 вёрстаў. У 1871 -1874 гг. была пабудавана Лiбава-Роменская чыгунка праз Вiльню, Маладзечна, Мiнск, Асiповiчы, Бабруйск, Жлобiн. У 1873 г. праз Брэст i Ковель на Кiеў прайшла Прывiслiнская чыгунка. У 80-я гг. чыгуначнае будаўнiцтва пачалося на Палессi. Такiм чынам, чыгуначнае будаўнiцтва ў перьiяд даманапалiстычнага капiталiзму на Беларусi iшло вельмi хутка: калi ў 1870 г. працягласць чыгуначных лiнiй складала 302 км, то ў 1902 г. —2752 км.  [1, c. 143]

Вялiкую ролю ў эканамiчным жыццi Беларусi, як i раней, адыгрывалi водныя шляхi зносiн, грузапаток на якiх таксама павялiчваўся. Па рэках Беларусi — Прыпяцi, Бярэзiне, Сожы - плавала ў 1900 г. 310 непаравых i 23 паравыя судны. Будаўнiцтва чыгунак паскорыла развiццё ўнутранага i знешняга гандлю.

Варта асаблiва зазначыць, што з пачаткам будаўнiцтва чыгунак пачала хутка памяншацца роля кiрмашовага гандлю. Усё большае значэнне набываў крамны i магазiнны гандаль. Тэта сведчыла аб тым, што рыначныя сувязi беларускiх гарадоў i вёсак, а таксама Беларусi з iншымi часткамi краiны станавiлiся ўсё больш рэгулярнымi i трывалымi.

У канцы XIX ст. на Беларусi ўжо склалiся мясцовыя (абласныя) рынкi, якiя былi цесна звязаны памiж сабой, i ў той жа час наладжвалiся сувязi з усерасiйскiм рынкам. Асаблiвасцю ўтварэння нацыянальнага рынку на Беларусi з'яўлялася тое, што тут эканамiчная агульнасць не ўмацоўвалася дзяржаўным аб'яднаннем у рамках нацыянальнай тэрыторыi, паколькi беларуская нацыя, якая толькi складвалася, не мела сваей дзяржаўнасцi. Цэнтрам абласных рынкаў становяцца ў канцы XIX ст. найбольш буйныя гарады: Мiнск, Вiцебск, Магiлёў, Гомель, Гродна, Брэст i Пiнск. Характар гандлёвых сувязяў унутры мясцовых рынкаў вызначаўся асаблiвасцю эканамiчнага развiцця кожнага з раёнаў.


2. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы

Рэформа 1861 г. адкрыла шлях да капiталiзму ў сель­скай гаспадарцы, аднак пераход ад старой, прыгоннiцкай да капiталiстычнай сiстэмы гаспадарання не мог адбыцца адразу падзвюх прычынах. Па-першае, "патрабаваўся клас людзей, якiя прывыклi працаваць па найму". Па-другое, сялянская гаспадарка ў першыя гады рэформы не была цалкам аддзелена ад гаспадаркi памешчыкаў, 6о ў апошнiх засталiся адразныя землi, лясы, лугi, вадапоi, выганы i т.д., без якiх вядзенне уласнай гаспадаркi было немагчыма.

На змену прыгоннiцтву прыйшла пераходная сiстэма гаспадарання, якая спалучала ў сабе рысы феадальнай i капiталiстычнай сiстэм, — так званая адработачная сiстэма. Яна зводзiлася да таго, што малазямельныя сяляне вымуша­ны былi арандаваць зямлю ў памешчыкаў i за гэта адпрацоўваць яе частку сваiм iнвентаром i рабочай жывёлай. У адрозненне ад паншчыннай сiстэмы гаспадарання селянiн працаваў на памешчыка не з прычыны пазаэканамiчнага прымусу, а ў вынiку эканамiчнай неабходнасцi. Падабенства адработачнай i капiталiстычнай сiстэм заключалася ў тым, што i пры гэтай сiстэме селянiн быў асабiста свабодны, але пры капiталiстычнай сiстэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася iнвентаром i рабочай жывёлай уладальнiка.

У 60 — 70-я гг. XIX ст. у памешчыцкiх гаспадарках Беларусi панавала адработачная сiстэма. Шырокае распаўсюджванне набылi здольшчына, палавiншчына, адработкi за ўсялякiя ўгоддзi. Частка памешчыкаў адразу паслярэформы пачала выкарыстоўваць вольнанаёмную працу, але адсутнасць сродкаў прыводзiла да таго, што яны адмаўлялiся ад новаўвядзенняў i ўжывалi адработкi.

Адработачная i капiталiстычная сiстэмы гаспадарання iснавалi як паасобку, так i разам, часам у адным i тым жа маёнтку, калi адны работы выконвалiся на падставе адработак, а другiя — шляхам капiталiстычнага найму. Адрабо­тачная сiстэма паступова падрывалася i выцiскалася капiталiстычнай. У канцы 80-х гг. XIX ст. у заходнiх беларускiх, губернях — Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай — пераважала капiталiстычная сiстэма гаспадарання, ва ўсходнiх — Вiцебскай i Магiлёўскай — змешаная адработачна-капiталiстычная сiстэма.

На Беларусi пераважала буйное, латыфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне (звыш за 500 дзесяцiн на ўладальнiка). Латыфундыi, паводлеперапiсу 1877 г., складалi 88,6 % памешчыцкай зямельнай уласнасцi. Па велiчынi латыфундыяльнага землеўладання Беларусь знаходзiлася на адным з першых месцаў у Еўрапейскай частцы Расii.  [2, c. 388]

У парэформенны час на Беларусi, як i ва ўсёй Расii, iшоў працэс пераходу саслоўнага землеўладання ў бессаслоўнае. але тут ён адбываўся больш замаруджана. Гэта тлумачылася, з аднаго боку, адноснай эканамiчнай устойлiвасцю буйных памешчыцкiх гаспадарак, у большасцi арганiзаваных на капiталiстычны лад, а з другога — пераход зямлi ад дваран да iншых саслоўяў тармазiўся царскiм урадам, якi пастя паўстання 1863 г. забаранiў памешчыкам-католiкам зноў набываць зямлю, а сялянам-католiкам купляць яе больш за 60 дзесяцiн на аднаго чалавека.

Рэформа 1861 г., якая вызвалiла сялян ад прыгоннай залежнасцi, стварыла перадумовы для канчатковага падрыву натуральнай гаспадаркi. Сельская гаспадарка Беларусi ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя адносiны. Менавiта рынак з'явiўся тым рычагом, якi рэгуляваў яе развiццё. Ён патрабаваў павелiчэння вытворчасцi розных сельскагаспадарчых вырабаў, што ў сваю чаргу было абумоўлена развiццём прамысловасцi, чыгуначным будаўнiцтвам, ростам гарадоў i гарадскога на­сел ьнiцтва. На рост гандлёвага земляробства i жывёлагадоўлi уплывала i   канцэнтрацыя войскаў на Беларусi, для ўтрымання якiх таксама патрабавалася шмат прадуктаў.

Вядучае месца ў гаспадарках памешчыкаў у першае парэформеннае дваццацiгоддзе займала вытворчасць збожжа. У 70-я гг. у параўнаннi з 50-мi валавы збор збожжа павялiчыўся на 62,6 %, а чыстыя зборы (за вылiкам насення) — на 96 %. Беларусь у другой палове 70-х гг. становiцца важным у Расii раёнам экспарту збожжа. Збожжавыя тавары праз Рыгу, Любаву (цяпер Лiепая), Полыпчу вывозiлiся за мяжу. Напрыклад, у 1878 г. з заходнiх губерняў па чыгуначных шляхах i рэках было вывезена 20,5 млн. пудоў збожжа. За мяжу вывозiлiся жыта, авёс, ячмень, а ўвозiлася пшанiца. [4, c. 135]

У памешчыцкiх гаспадарках пачалi распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Напрыклад, у Мiнскай губернi ў канцы 70-х гг. амаль у 20 % абследаваных маёнткаў прымянялiся мнага­польныя севазвароты i палепшаныя машыны i прылады. Пас­тупова таварны характар набывалi таксама жывёлагадоўля, льнаводства.

Да сiстэмы капiталiстычнай вытворчасцi паступова далучалася i гаспадарка сялян. Паказчыкам гэтага працэсу з'явiлiся рост гандлёвага земляробства, а таксама маёмаснае расслаенне сялянства.

Галоўнай галiной сялянскай гаспадаркi было земляробства. 3 пачатку 60-х да канца 90-х гг. XIX ст. на сялянскiх надзельных землях Беларусi пасевы збожжавых узраслi на 23,9 %, а iх ураджайнасць - на 50 %. Хутчэй пашыралiся пасевы i раслi зборы кармавых i тэхнiчных раслiн. За парэформенны час пасяўная плошча пад бульбай узрасла ў 2 разы, чыстыя зборы — у 4,6 раза, льновалакна — адпаведна на 35 i 82,5 %. [5, c. 127] Трэба адзначыць, што прырост прадукцыi ўсiх культур быў дасягнуты як экстэнсiўным, так i iнтэнсiўным шляхам. У гаспадарках заможных сялян пачалi выкарыстоўвацца палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаеннi, сартавое насенне.

Важнай галiной народнай гаспадаркi з'яўлялася жывёлагадоўля. У канцы 90-х гг. XIX ст. у параўнаннi з пачаткам 70-х пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялiчылася на 50 %. Але гэтая галiна вытворчасцi развiвалася галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.

Працэс развiцця капiталiстычных адносiн у сельскай гаспадарцы Беларусi паскорыўся ў 80-я гг. Значную ролю ў гэтым адыграў сусветны аграрны крызiс 80 — 90-х гг. XIX ст. Непасрэднай прычынай крызiсу з'явiўся ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкi, Канады, Аргенцiны i Аўстралii, у вынiку чага рэзка упала яго цана на ўнутраных рынках еўрапейскiх краiн, а таксама Расii.

Информация о работе Экономика Беларуси пасля адмены прыгоннага права