Экономика Беларуси пасля адмены прыгоннага права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2012 в 18:48, контрольная работа

Краткое описание

Галоўнай рысай парэформеннага развiцця сельскай гаспадаркi Беларусi з'явiўся рост гандлёвага зем¬ляробства i жывёлагадоўлi, яе спецыялiзацыя па раёнах. Рост таварна-грашовых адносiн паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фармiраванне сялянскай буржуазii. Аднак тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi стрымлiвалiся перажыткамi прыгоннiцтва.

Содержание работы

Уводзіны 2
1. Прамысловасць, транспарт, гандаль у паслярэформенны перыяд 3
2. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы 7
3. Становішча эканомікі Беларусі ў другой палове 19 ст. 11
Высновы 14
Спіс літаратуры 15

Содержимое работы - 1 файл

0231 -контрольная по истории.doc

— 103.50 Кб (Скачать файл)

На Беларусi знiжэнне цэн пачалося ў 1881 г. i працягвалася да 1897 г. Так, з 1881 па 1887 г. цэны на жыта знiзiлiся ў сярэднiм у 2 разы, на пшанiцу па асобных губернях — на 10-35 %, на авёс - на 12-57 i на ячмень - на 38-62 %. [5, c. 188] Такое працяглае знiжэнне цэн было выклiкана i тарыфнай палiтыкай царскага ўрада. Ён, абараняючы iнтарэсы памешчыкаў цэнтральных губерняў Расii, устанавiў для iх значна нiжэйшы тарыф на правоз збожжавых грузаў, чым для памешчыкаў заходнiх губерняў.

Збожжавая гаспадарка Беларусi ў ходзе аграрнага крызiсу не змагла прыстасавацца да новых умоў рынку. 3 гэтай прычыны памешчыкi пачалiпераарыентоўваць свае гаспадаркi на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыi.

Малочная жывёлагадоўля станавiлася той галоўнай галiной, да якой прыстасоўвалiся ўсе iншыя галiны сельскай гаспадаркi. Многiя памешчыкi заводзiлi жывёлу палепшаных парод: галандскай, сiментальскай, тырольскай. У Мiнскай губернi знаходзiўся буйнейшы ў Расii завод па вывядзеннi альдэнбергскай пароды. Шырокае распаўсюджванне набыла вытворчасць масла i сыра. На Беларусi налiчвалася больш за 200 маслабоен i сыраварань. У масларобчай вытворчасцi i ў сыраварэннi выкарыстоўвалiся сепаратары, розныя прэсы, удасканаленыя катлы i г.д.

Пад уплывам аграрнага крызiсу з мэтай знiжэння выдаткаў вытворчасцi i павелiчэння прыбыткаў памешчыкi пачалi ўкараняць машынную тэхнiку. Памешчыцкая гаспадарка беларускiх губерняў у канцы XIX ст. займала другое месца ў Расii пасля прыбалтыйскiх па распаўсюджваннi сельскагаспадарчых машын i прылад. У 90-я гг. больш увал пачалi ўдзяляць насенняводству, паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў. Яшчэ адным следствам сусветнага аграр­нага крызiсу з'явiўся рост запазычанасцi прыватнага, галоўным чынам памешчыцкага, землеўладання.


3. Становішча эканомікі Беларусі ў другой палове 19 ст.

Узросшы попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю на ўнутраным i знешнiм рынках абумовiў павелiчэнне таварнасцi сялянскай гаспадаркi. У другой палове XIX ст. на Беларусi сялянства давала каля 1/4 таварнага збожжа, 3/4 таварнага льну, значную частку бульбы, а таксама прадуктаў мясной i малочнай жывёлагадоўлi.

Але, нягледзячы на развiццё капiталiстычных адносiн, сялянская гаспадарка ўвогуле заставалася адсталай. У пераважнай большасцi выкарыстоўвалiся руцiнныя прылады працы — драўляная саха i барана. Збожжа i травы ўбiралiся ўручную, сярпамi i косамi. Пераважала трохпольная сiстэма земляробства.

Развiццё прадукцыйных сiл у сялянскай гаспадарцы стрымлiвалася шматлiкiмi перажыткамi прыгоннiцтва. Акрамя буйнога памешчыцкага землеўладання, розных подацяў i павiннасцяў да iх адносiлiся захаванне ў некаторых губернях сялянскай абшчыны, сервiтутаў, цераспалосiца, малазямелле.

Сусветны аграрны крызiс аказаў уплыў i на сялянскую гаспадарку. 3 аднаго боку, ён садзейнiчаў далейшаму развiццю капiталiзму ў гаспадарках заможных сялян, з другога — ажывiў перажыткi прыгоннiцтва ў вёсцы, якiя прывялi да пагаршэння i без таго цяжкага становiшча шырокiх сялянскiх мас. У вынiку крызiсу паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянскiх гаспадарак

У 60 —90-я гг. XIX ст., асаблiва пасля сусветнага аграрнага крызiсу, акрэслiлася спецыялiзацыя сельскай гаспа­даркi Беларусi. Акрамя малочнай жывёлагадоўлi набылi развiццё льна- i бульбаводства.

Да прамысловага ўздыму 90-х гг. на дробнакапiталiстычных прадпрыемствах выраблялася палова ўсёй прамысловай прадукцыi Беларусi. Хуткае знiжэнне ўдзельнай вагi ў агульным аб'ёме прадукцыi ў 90-я гг. XIX ст. было абумоўлена iнтэнсiўным ростам мануфактурнай i фабрычнай прамысловасцi.

Разам з тым дробныя прадпрыемствы, нягледзячы на будаўнiцтва фабрык i заводаў, на працягу амаль усяго парэформеннага часу пераважалi па колькасцi. Вялiкая ўдзельная вага дробнатаварнай вытворчасцi ў прамысло­васцi Беларусi ў параўнаннi з Расiяй тлумачыцца як гiстарычнымi, так i эканамiчнымi ўмовамi.

Па-першае, яўрэйскае насельнiцтва, якое асела ў гарадах i мястэчках Беларусi, было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй i яе нетрамi, у большасцi сваей не мела вялiкiх капiталаў для заснавання буйных прадпрыемстваў i займалася ў асноўным рамяством. [2, c. 402]

Па-другое, на Беларусi ў адрозненне ад Расii не былi знойдзены радовiшчы нафты, вугалю, жалезных руд, што патрабавалася для буйной вытворчасцi. Тут пераважала гарбарная, тэкстыльная, харчовая сыравiна, на базе якой працавалi дробныя прадпрыемствы з ручнымi, вадзянымi i ветранымi рухавiкамi.

Па-трэцяе, адмоўна адбiвалася суседства Беларусi з такiмi буйнымi прамысловымi раёнамi царскай Расii, як Цэнтральны, Пецярбургскi, Прыбалтыйскi, у якiх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй i мелкай. Трэба таксама мець на ўвазе, што ўрад царскай Расii быў зацiкаўлены ў захаваннi Беларусi як аграрнага прыдатку iмперыi.

У перыяд даманапалiстычнага капiталiзму прамысло­васць Беларусi, як i Расii, развiвалася пад уплывам сусветнага эканамiчнага цыкла. Прамысловы крызiс 1873 — 1875 гг., якi пачаўся з фiнансавых цяжкасцяў у Заходняй Еўропе, а потым ахапiў i Расiю, выклiкаў рэзкае знiжэнне цэн на тавары i выявiў нiзкую пакупную здольнасць насечьнiцтва, асаблiва сялянства. У вынiку крызiсу на Беларусi скарацiўся прырост прадукцыi мануфактур, але ён амаль не закрануў фабрычна-заводскую прамысловасць. Крызiс у значнай ступенi адбiўся на дрэваапрацоўчай i харчовай галiнах.

У другiм парэформенным дзесяцiгоддзi для развiцця прамысловасцi Беларусi былi характэрныя больш высокiя тэмпы прыросту прадукцыi фабрык i заводаў у параўнаннi з прадукцыяй мануфактур. У вынiку гэтага ўдзельная вага фабрыч-на-заводскай прамысловасцi ва ўсёй прамысловасцi Беларусi дасягнула каля 20 %, мануфактур — 9 %. Такiм чынам, па аб'ёмах вытворчасцi фабрыкi абагналi мануфактуры больш чым у 2 разы i пачалi пераважаць у буйной выгворчасцi.

Трэцяе парэформеннае дзесяцiгоддзе, як i другое, пачалося з крызiсу. Эканамiчны крызiс 1881 — 1882 гг., якi таксама перакiнуўся з Заходняй Еўропы ў Расiю, у тым лiку i ў яе заходнiя губернi, ахапiў харчовую, дрэваапрацоўчую, сiлiкатную, гарбарную, тэкстыльную прамысло­васць i асаблiва адбiўся на дробнай вытворчасцi, сярэднегадавы прырост якой скарацiўся з 1881 па 1884 г. амаль у 2 разы. Упалi тэмпы прыросту прадукцыi мануфактур. Аднак не прыпынiлiся тэмпы развiцця фабрычнай прамыс­ловасцi. Крызiс на Беларусi зацягнуўся да 1887 г., гэта значыць, што ў заходнiх губернях ён быў больш працяглым, чым па Расii ў цэлым, дзе ў гэтыя гады ўжо назiралася стадыя дэпрэсii. Тлумачыцца гэта тым, што ў вынiку ўвядзення царскiм урадам вялiкiх мытных пошлiн з мэтай абароны мясцовай прамысловасцi ад тавараў з Заходняй Еўропы беларуская прамысловасць пазбавiлася больш таннай увазной сыравiны (метал, баваўняныя тканiны i т.д.). [1, c. 163]

3 1887 па 1890 г. назiралася ажыўленне беларускай прамысловасцi. Крызiс i дэпрэсiя 80-х гг. з'явiлiся штуршком да замены дробнай i мануфактурнай прамысловасцi фабрычнай. Пасля крызiсу ажыўленне ахапiла амаль усе галiны, акрамя хiмiчнай, у якой знiжэнне вытворчасцi назiралася да 1885 г. у сувязi з выцясненнем беларускай лесахiмii расiйскай нафтахiмiяй.

Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг. XIX ст. Ён характарызаваўся найбольш iнтэнсiўным ростам вытворчасцi, прадукцыйнасцi працы i канцэнтрацыi прамысловасцi. Асаблiва хутка развiвалася буйная прамысловасць.


Высновы

Галоўнай рысай парэформеннага развiцця сельскай гаспадаркi Беларусi з'явiўся рост гандлёвага зем­ляробства i жывёлагадоўлi, яе спецыялiзацыя па раёнах. Рост таварна-грашовых адносiн паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фармiраванне сялянскай буржуазii. Аднак тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi стрымлiвалiся перажыткамi прыгоннiцтва.

У парэформенны час у вынiку прамысловага перавароту на Беларусi набыла развiццё фабрычна-заводская прамысловасць, вядучае месца ў якой займалi апрацоўчыя галiны. У цэлым прамысловасць Беларусi ў гэты перыяд у параўнаннi з iншымi раёнамi царскай Расii дасягнула сярэдняга ўзроўню развiцця.

Беларусь з'яўлялася часткай усерасiйскага рынку. Для гандлю Беларусi характерная перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравiны i лясных матэрыялаў. У той жа час яна служыла рынкам збыту прамысловых тавараў i збожжа, якiя ўвозiлiся з iншых раёнаў Расii.

На працягу чатырох дзесяцiгоддзяў пасля сялянскай рэформы капiталiстычны спосаб вытворчасцi паступова ўстанаўлiваўся ва ўсiх галiнах гаспадаркi Беларусi.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Спіс літаратуры

1. Грузицкий Ю.Л. Экономическая история Беларуси и зарубежных стран. – Мн., 1996.

2. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Частка 1. – Мн., 1994.

3. Шымуновіч С.Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі. – Мн., 2002.

4. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн., 1999. – 454 с.

5. Эканамічная гісторыя Беларусі.: Курс лекцый. – Мн., 1993.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

15

 



Информация о работе Экономика Беларуси пасля адмены прыгоннага права