Лексікаграфія беларускай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2012 в 20:41, научная работа

Краткое описание

Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.
У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі.

Содержание работы

Уступ ………………………………………………………………….3
Гісторыя беларускай лексікаграфіі …………………………………4
Слоўнікі беларускай мовы …………………………………………..14
Заключэнне …………………………………………………………...18
Спіс літаратуры ………………………………………………………19
Дадатак ………………………………………………………………..20

Содержимое работы - 1 файл

Лексікаграфія научная работа.doc

— 356.00 Кб (Скачать файл)

23)            «Лексікон сиречь:Словесникъ славенскій, имеющъ в себъ словеса первее славенска азбучна, посемъ же полска, благопотребный къ виразуменію словесь славенскіхъ обретающыхся въ книгахъ церковныхъ» (надрукаваны ў Супраслі ў 1722 г.).

Самыя раннія сляды лексікаграфічнай працы ў Белаpyci адносяцца к пачатку XVI ст. Гэты перыяд у гісторыі грамадскага жыцця беларускага народа, яго мовы i культуры займае асобае месца. Важнейшай яго асаблівасцю з'яўляецца:

па-першае, завяршэнне фарміравання беларускай народнасці, якая вядзе рашучую барацьбу за сваё вызваленне з-пад улады літоўска-польскіх феадалаў і за далучэнне беларускіх зямель да зямель братняга рускага народа;

па-другое, узнікненне такога магутнага культурна-асветнага фактара, як кнігадрукарства, якое садзейнічае фарміраванню беларускай літаратурнай мовы i падняццю культуры наогул у заходнерускім кpai. Своеасаблівую функцыю ў гэты перыяд выконвае мова беларускага народа. Як больш развітая ў той час i зразумелая для пераважнай часткі насельніцтва тагачаснага Літоўскага княства, у складзе якога знаходзілася і Беларусь, беларуская мова была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы. На ёй вяліся судовыя справы, друкаваліся заканадаўчыя граматы, сеймавыя пастановы i іншыя дакументы. Аб шырокім ужыванні беларускай мовы ў Літоўскім княстве сведчаць: Літоўская метрыка (apxiў вялікакняскай канцылярыі), «Судебник Казимира Ягелончыка» (1468 г.), пераклады Ф. Скарыны, Літоўскі Статут (1529 г.), «Катехизис» Сымона Буднага (1562 г.) i шмат іншых дакументаў, а таксама выказванні даследчыкаў, якія спецыяльна вывучалі мову пісьмовых помнікаў тагачаснай Літвы.

Функцыі дзяржаўнай мовы Літоўскага княства беларуская мова выконвала да 1697 г., калі пастановай сейма яна была заменена ў судовай i адміністрацыйнай практыцы польскай мовай.

Аднак ужыванне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай мовы Літоўскага княства не прыносіла беларускаму народу якіх-небудзь сацыяльна-эканамічных палёгак або іншых прывілеяў. Наадварот, выступаючы заадно з белаpycкімі феадаламі, літоўскія феадалы ўзмацнілі наступ на працоўныя масы Беларусі i Літвы, павялічылі сацыяльны ўціск, асудзілі ix на бяспраўе i разумовую цемру.

Са з’яўленнем у пачатку XVI ст. друкаваных кніг Францыска Скарыны ў беларускай пісьменнасці вызначыліся тры напрамкі: з аднаго боку, стаўшая да некаторай ступені традыцыйнай, пісьменнасць канцылярская, якая не заўсёды адлюстроўвала непасрэдна жывую мову народа i характарызавалася пэўнымі штампамі, накшталт: «Мы тую реч подле статуту i першихъ уфалъ соимовыхъ зоставуем», з другога боку, старая клерыкальная пicьменнасць, што стваралася на царкоўнаславянскай мове для патрэб царквы; нарэшце, скарынскі напрамак, заснаваны на ўкараненні ў кніжнасць жывой народнай мовы з яе простай структурай сказа i бытавой лексікай.

Асноўнай ідэі Скарыны — зрабіць кнiгy даступнай «людем посполитым» падпарадкаваны яго тлумачальныя словы або глосы на «боцех» кніг. Шырокае для таго часу ўвядзенне Скарынай глос у свае выданні i разнастайнасць прыёмаў раскрыцця зместу незразумелых слоў, заслугоўвае вялікай увагі i спецыяльнага вывучэння, паколькі гэты лексікаграфічна-лінгвістычны бок дзейнасці Скарыны яшчэ нікім не даследаваўся.

Усяго Скарынай растлумачана каля 200 незразумелых царкоўнаславянскіх i іншамоўных слоў. Пераважная большасць скарынаўскіх глос — гэта словы жывой народнай мовы (пар.: скрипя, узгоркі,осотъ, сивоворонка, початок, лотрь, бубенъ, площицы i інш.).

3 боку ахопу з'яў тагачаснай рэчаінасці, глосы Скарыны тэматычна аб'ядноўваюцца ў наступныя групы: глосы, якія раскрываюць сэнс уласных імён i назваў ( Кифа — Петръ, Синь — гора, Арътемида — богыня), глосы, якія абазначаюць прадметы быту (пар.: нырище — домъ, тимпанъ — бубенъ); глосы, якія характарызуюць паняцці дзеянняў, адзнак i іншых непрадметных катэгорый (пар.: сляци — согни, впезапу — нагль); глосы, якія адлюстроўваюць назвы жывёльнага свету (пар.: онагри — лоси, пругъ — усеница); глосы, якія тлумачаць назвы раслін (пар.: рамнумъ — осоть, пажить — былие); глосы, якія раскрываюць сэнс прыродна-геаграфічных паняццяў i з'яў (пар.:холми — узгорки, югъ — ветрь полуденный), глосы, якія асвятляюць сутнасць некаторых царкоўна-культавых тэрмінаў (пар.: кивоть — скрипя, стакти — ладан); глосы, якія тлумачаць старажытныя i іншамоўныя адзінкі вымярэння (пар.: тмами темъ гобзующихъ — десети тысещми умноженых; талантъ — центнер); нарэшце, глосы, якія тлумачаць іншамоўныя назвы месяцаў (пар.: зий — априль, бетанимъ — сентябрь).

Агульная   асаблівасць скарынаўскіх тлумачэнняў заключаецца ў тым, што пры дапамозе глос раскрываецца не ўвесь сэнсавы аб'ём незразумелага слова, а толькі тое яго значэнне, у якім дадзенае слова выступае ў дадзеным канкрэтным ужыванні.

Важнейшым прынцыпам, якім кіраваўся Скарына ў сваёй лексікаграфічнай працы, з'яўляўся прынцып дакладнасці тлумачэнняў. Імкненнем паслядоўна правесці гэты прынцып абумоўлена прымяненне Скарынай разнастайных прыёмаў раскрыцця сэнсу, незразумелых слоў i выразаў.

Сярод такіх прыёмаў найбольш шырокае месца ў яго выданнях займае прыём перакладу іншамоўнай i царкоўнаславянскай лексікі адпаведнымі або блізкімі па значэнні беларускімі ці агульнарускімі словамі.

Сярод скарынаўскіх глос сустракаюцца i цэлыя перакладзеныя выразы. Пры гэтым характэрна, што, раскрываючы сэнс выразаў, Скарына кіраваўся не прынцыпам даслоўнасці перакладу асобных кампанентаў таго ці іншага выразу, а зыходзіў з сэнсу цэлага словазлучэння (пар. у «Псалтыры»: Въскую непъщуете — что возгледаете (Л. 58); да насладится — приятна будеть (Л. 92 адв.); от тяжестей слоновых — от домовъ (Л. 41 адв.); тмами темъ гобъзующихъ — десети тысещми умноженых (Л. 58); ублажи благьшмь — добро сотвори добримъ i г. д.

3 глосамі Скарыны як бы адзін лексікаграфічны план складаюць яго прадмовы i пасляслоўі, ў якіх вялікае месца займаюць тлумачэнні i пераклады шматлікіх іншамоўных назваў, уласных імён i асобных тэрмінаў. Дастаткова адзначыць, што толькі ў адной прадмове да чацвёртай кнігі Маісея даецца больш сарака такіх тлумачэнняў.

Побач з пашырэннем традыцый тлумачэння незразумелых слоў пры дапамозе глос у канцы XVI ст. у Беларусі пачынаюць з'яўляцца першыя спробы складання невялікіх слоўнікаў, так званых «прыточнікаў», або гласарыяў. Да ліку ix адносяцца: «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто» (1581 г.), «Жидовьская реч, неразумное на разум, иж в Евангелии и в Апостоле, в Псалтири и в Пареми и у иных книгах...» (1593 г.), «Лексекон в кротце албо речник выборных речей к словенщизне закритыхъ» (1660 г.).

Агульная асаблівасць гэтых слоўнікаў заключалася ў тым, што яны складаліся з глос царкоўных кнiг i да тых жа кніг прыкладаліся. Так, першы з ix «прыточан» да «Библии» 1581 r. i ахоплівае 775 слоў; другі — да «Измарагда», перапісанага ў Супраслі ў 1593 г., у ім знаходзщца 91 слова; трэці прыкладзены да «Библеи малой зобранной зъ розных къниг» (cпic 1660 г.), ён налічвае 126 слоў.

3 канца XVI ст. кола лексікаграфічных нагляданняў заходнерускіх кніжнікаў пашыраецца. Гэтаму спрыяе, з аднаго боку, працэс нацыяналізацыі беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне яе лексічнай сістэмы, а з другога — распаўсюджванне перакладной літаратуры, праз якую ў вялікай колькасці пранікае ў беларускую мову іншамоўная лексіка.

Выкарыстоўваючы накоплены з скарынаўскіх часоў слоўнікавы матэрыял i вопыт аўтараў Наўгародскіх азбукоўнікаў 1282 i 1431 гг., па тлумачэнню незразумелых у кнiгax слоў, а таксама лексікаграфічны вопыт Скарыны, Лаўрэнцій Зізаній у 1596 г. стварае першы славяна-беларускі слоўнік пад назвай «Лексис сиречъ речетя, въкратъцъ събранны и из словенскаго языка, на простый руский диялектъ истолкованы». А трыццаць адным годам пазней на базе «Лексіса» Л. 3ізанія Памва Бярында ўкладае свой «Лексикон славеноросский...», які абагульніў дасягненні рускай, заходнерускай i паўднёварускай слоўнікавай практыкі i з'явіўся агульным помнікам усходнеславянскай лексікаграфічнай культуры першай паловы XVII ст.

Гэта адкрыла перспектыву для неабмежаванага папаўнення лексічнага запасу слоўнікаў, стварыла магчымасць шырэй раскрываць значэнне слоў, выкарыстоўваць пры тлумачэнні сродкі сінаніміі.

Паказальны ў гэтых адносінах слоўны склад «Лекcica» Л. 3ізанія. Рэестравая частка дадзенага слоўніка налічвае 1061 слова, а тлумачальная — больш за дзве тысячы слоў.

Значная колькасць рэестравых слоў адносіцца да кніжнай культавай лексікі, што сведчыць аб выкарыстанні лексікографам слоўнікавых матэрыялаў царкоўнаслужбовых кніг. Пар.: ад, ангел, агнець, апостол, алектор, аллілуш, архангел, дух, мощи, митра, митрополит, паки, преподобіе, скишя, стакти, твердь, храм, церковь, чтилище, фимшм i інш.

«Лексиконъ славенороссюй» Памвы Бярынды адрозніваецца ад «Лексіса» Лаўрэнція 3ізанія як сваім аб'ёмам, так i характарам лексічнага матэрыялу. Рэестравая частка яго ахоплівае больш за чатыры тысячы агульнаўжывальных слоў i каля дзвюх тысяч слоў, якія абазначаюць уласныя імёны i розныя назвы іншамоўнага паходжання.

Асновай для стварэння «Лексикона» з'явіўся «Лекcic» Л. 3ізанія, які амаль поўнасцю ўключаны ў слоўнік П. Бярынды.

Характарызуючы рэестравую частку «Лексикона» П. Бярынды. нельга не спыніць увагі на найбольш багатай i каштоўнай тлумачальнай частцы яго. У гэтай частцы «Лексикона» знайшлі адлюстраванне ў розных прапорцыях словы, агульныя для трох усходнеславянскіх моў. У асобных артыкулах сустракаюцца запазычанні з польскай мовы. Пры гэтым характэрна, што словы, агульныя па сваёй аснове для рускай, беларускай i украінскай моў, лексікограф падае ў слоўніку з захаваннем фанетыка-марфалагічных асаблівасцей рускай мовы, у той час як уласна беларускія, украінскія i польскія словы афармляе ў адпаведнасці з вымаўленчымі нормамі гэтых апошніх моў.

Гаворачы аб беларускай лексіцы, якая знайшла шырокае адлюстраванне ў тлумачальнай частцы «Лексикона» П. Бярынды; нельга не звярнуць увагі на тое, што з прыведзеных там слоў вельмі многія не толькі не выпалі з лексічнага саставу беларускай мовы ў працэсе яе гістарычнага развіцця, а нават устойліва захаваліся да нашых дзён, склалі слоўнае ядро сучаснай беларускай літаратурнай мовы, вакол якога канцэнтруецца i на базе якога развіваецца навейшая лексіка.

Прыведзеныя прыклады далёка не поўна адлюстроўваюць зарэгістраваную ў тлумачальнай частцы слоўніка лексіку тагачаснай беларускай мовы. Тым не менш i гэтыя словы пераканаўча сведчаць аб багацці i разнастайнасці яе слоўнікавага саставу, аб семантычнай ёмістасці i ўстойлівасці яго. А паколькі лексіка на ўcix этапах гістарычнага развіцця мовы выступае як з'ява «надіндывідуальная», грамадская, якая ўтварае складаную cicтэмy адлюстравання рэчаіснасці ва ўcix яе напрамках i праяўленнях, то адсюль зразумела, якое вялікае значэнне мае «Лексиконъ» П. Бярынды для беларускай філалогіі.

Сваімi слоўнікамі Л. 3ізаній i П. Бярында зpaбiлі велізарны крок наперад i ў галіне вырашэння структурных пытанняў слоўнікаў. Аб высокай лексікаграфічнай культуры i дасканаласці будовы «Лексіса» i «Лексикона» сведчыць такая рыса, як алфавітны парадак размяшчэння слоў, што ў процівагу гласарыям намнога спрасціла карыстанне слоўнікам, павысіла яго практычныя якасці.

Функцыю ранняга слоўнікавага перыяду – вывучэнне нацыянальнай мовы – працягвалі выконваць беларускія слоўнікі       XIX стагоддзя. З’яўляецца вельмі шмат дыялектных слоўнікаў – гэта слоўнікі Ф. С. Шымкевіча, Я. Чачота, Е. Р. Раманава і інш. Лепшым беларускім слоўнікам XIX ст. з’яўляецца “Слоўнік беларускай мовы”      І. І. Насовіча, які ўвабраў больш за 30 тысяч мясцовых слоў.

У канцы XIX – пачатку XX стст. з’яўляецца шэраг слоўнікаў, у якіх беларуская мова апісваецца з пункту гледжання тэрытарыяльнай, часавай, сацыяльнай дыферэнцыяцыі яе слоўнікавага складу. Самыя вядомыя слоўнікі гэтага перыяду – “Слоўнік мовы Скарыны” (1890 г.) П. У. Уладзімірава, “Беларускія народныя песні” (1907 г.) С. Малевіча.

Слоўнікавая праца на Беларусі актывізавалася  пасля стварэння БССР і абвяшчэння беларускай мовы дзяржаўнай. Самымі грунтоўнымі лексікаграфічнымі выданнямі сталі: “Практычны расійска-беларускі слоўнік” (1924 г.) М. Я. Байкова і М. І. Гарэцкага, “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 г.) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 г.) Байкова і Некрашэвіча і г.д.

Затым у сувязі з сталінскімі рэпрэсіямі развіццё беларускай лексікаграфіі фактычна было спынена. Толькі ў канцы 50-х гадоў слоўнікавая праца ў Беларусі паступова актывізавалася. Выходзяць з друку “Руска-беларускі слоўнік” (1953 г.) пад рэд. Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі, дыялектныя слоўнікі Ф. М. Янкоўскага, “Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў” (1962) А. Л. Юрэвіча і інш. У 60-я гг. былі выдадзены такія шматтомныя і грунтоўна распрацаваныя лексікаграфічныя даведнікі, як Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, “Беларуская антрапанімія” М. В. Бірылы, “Марфемны слоўнік беларускай мовы” А. М. Бардовіча і Л. М. Шакуна і інш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слоўнікі беларускай мовы

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя. 

У   энцыклапедычных   (грэч.   encyclopedia   –   кола   ведаў)   слоўніках (энцыклапедыях)    даюцца    навуковыя    звесткі    пра    гісторыю,    прыроду, насельніцтва,    выдатных    дзеячаў,    эканоміку,    навуку,    асвету,    культуру, мастацтва,   літаратуру,   змяшчаюцца   каляровыя   і   чорна-белыя   фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. У энцыклапедыях апісваюцца прадметы, з'явы, якія абазначаюцца словамі; гэта звычайна назоўнікі (агульныя і ўласныя, часткова  тэрміны).  Энцыклапедыі  як  слоўнікі  даведачнага  характару  бываюць аднатомныя   і   шматтомныя,   словы   ў   іх   размяшчаюцца   ў   алфавітным   ці тэматычным парадку, напрыклад «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» ў 12-ці тамах     (скарочана     БелСЭ,     1969—1975),     «Беларуская     ССР.     Кароткая энцыклапедыя»   (1978—1981)   у   5-ці   тамах   (КЭ   БССР),   «Энцыклапедыя     28 прыроды  Беларусі»  (1983—1986)  у  5-ці  тамах,  «Энцыклапедыя  літаратуры  і мастацтва  Беларусі»  (1984—1987)  у  5-ці  тамах,  «Этнаграфія  Беларусі»  (1989); выдадзены  персанальныя  энцыклапедычныя  даведнікі  «Янка  Купала»  (1986)  і «Францыск Скарына і яго час»  (1988) і інш.

Информация о работе Лексікаграфія беларускай мовы