Лексікаграфія беларускай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2012 в 20:41, научная работа

Краткое описание

Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.
У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі.

Содержание работы

Уступ ………………………………………………………………….3
Гісторыя беларускай лексікаграфіі …………………………………4
Слоўнікі беларускай мовы …………………………………………..14
Заключэнне …………………………………………………………...18
Спіс літаратуры ………………………………………………………19
Дадатак ………………………………………………………………..20

Содержимое работы - 1 файл

Лексікаграфія научная работа.doc

— 356.00 Кб (Скачать файл)

Л і н г в і ст ы ч н ы я (лац. lingua – мова) слоўнікі апісваюць значэнні слоў,  іх  ужыванне,  напісанне,  вымаўленне,  утварэнне,  паходжанне.  Тут  усе словы   падаюцца   ў   алфавітным   парадку,   пры   іх   ёсць   граматычныя   і стылістычныя  паметы.  Каб  паказаць  адрозненне  лінгвістычных  слоўнікаў  ад энцыклапедычных,  параўнаем  слоўнікавыя  артыкулы  на  тое  самае  слова  з БелСЭ (т. 2) і школьнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы».

Лінгвістычныя  слоўнікі  бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўныя    і    шматмоўныя    лічацца    перакладнымі слоўнікамі, бо ў іх словы адной мовы тлумачацца, перакладваюцца словамі іншай мовы ці іншых моў.  Цяпер  для  перакладу  выкарыстоўваюцца  акадэмічныя  “Руска-беларускі слоўнік”  у  2-х  тамах,  скарочана  РБС  (2-е  выд.,  1982)  ,  “Беларуска-рускі слоўнік” у 2-х тамах, скарочана БРС (2-е выд.,1988-1989) , “Падручны польска-беларускі  слоўнік”,  скарочана  ППБС  (Варшава,  1962),  “Украінска-беларускі слоўнік”  В.П.  Лемцюговай,  скарочана  УБС  (1980),  “Англа-беларуска-рускі слоўнік”   ,   скарочана   АБРС   (1989)   ,   “Нямецка-беларуска-рускі   слоўнік”, скарочана НБРС (1988), а таксама школьныя “Белорусско-русский словарь” для сярэдняй школы (3-е выд., 1991) і “Русско-белорусский словарь” для сярэдняй школы (1990) С.М. Грабчыкава і інш.

У  аднамоўных  слоўніках  падаюцца  або  растлумачваюцца  словы  адной мовы  словамі  той  самай  мовы.  Сярод  аднамоўных  слоўнікаў  вылучаюцца тлумачальныя,   дыялектныя,   гістарычныя,   этымалагічныя,   тэрміналагічныя, фразелагічныя, арфаграфічныя, марфемныя, анамастычныя, слоўнікі сінонімаў, слоўнікі мовы пісьменнікаў і інш.

У   тлумачальных   слоўніках   раскрываюцца   значэнні   слоў   шляхам кароткага  апісання  або  з  дапамогай  сінонімаў,  прыводзяцца  ілюстрацыйныя прыклады   (словазлучэнні   або   сказы   )   у   кантэксце.   Акрамя   гэтага,   у тлумачальных  слоўніках  адначасова  ўказваюцца  месца  націску  ў  слове,  яго граматычныя ўласцівасці, асаблівасці правапісу, стылістычная прыналежнасць, тэрміналагічныя    і    фразеалагічныя    спалучэнні,    а    часам    і    паходжанне запазычанага слова, як, напрыклад, у акадэмічным пяцітомным “Тлумачальным слоўніку    беларускай    мовы”    пад    рэдакцыяй    К.Крапівы    (1977-1983)    і “Тлумачальным     слоўніку     беларускай     мовы”     для     сярэдняй     школы А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча, П.П.Шубы (4-е выд., 1990).

Як   разнавіднасць   тлумачальных   слоўнікаў   дыялектныя   (абласныя) слоўнікі змяшчаюць і растлумачваюць дыялектную лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы,   у   якой-небудзь   мясцовасці   Беларусі   ці   яе   паграніччы.   Ужо надрукавана каля дваццаці беларускіх дыялектных слоўнікаў.

Гістарычныя  слоўнікі  тлумачаць  лексіку  мінулых  эпох,  напрыклад, “Гістарычны   слоўнік   беларускай   мовы”   (вып.   1-11,   А-3,   1982-1990…).

Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і наступныя  змены,  напрыклад,  “Этымалагічны  слоўнік  беларускай  мовы  (т.  1-29 7....  А-М,  1978-1991...).    У  тэрміналагічных  слоўніках  тлумачацца  тэрміны  з пэўных  галін  навукі  і  тэхнікі  (“Слоўнік  лінгвістычных  тэрмінаў”  А.  Юрэвіча (1962),  “Кароткі  літаратуразнаўчы  слоўнік”  А.  А.  Макарэвіча  (2-е  выд.,  1969), “Слоўнік  эпітэтаў  беларускай  літаратурнай  мовы”  М.  П.  Пазнякова  (1988), “Тэрміны, імёны, даты. Школьны гістарычны слоўнік “ Ю. М. Суворава (1971).

          У   фразеалагічных   слоўніках   тлумачыцца   сэнс   фразеалагізмаў   і   іх варыянтаў,  прыводзяцца  ілюстрацыйныя  прыклады  (цытаты),  часам  даецца стылістычная  афарбоўка  і  паходжанне  (“Фразеалагічны  слоўнік  для  сярэдняй школы”Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973) і “Этымалагічны слоўнік для фразеалагізмаў” І. Я. Лепешава (1981).

          У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і   вымаўленне   слоў   (“Слоўнік   беларускай   мовы:   Арфаграфія.   Арфаэпія. Акцэнтуацыя.  Словазмяненне”  (1987),  “Арфаграфічны  слоўнік  для  сярэдняй школы” (6-е выд., 1990) М. П. Лобана і М. Р. Судніка.

          Марфемныя  слоўнікі  дапамагаюць  правільна  дзяліць  словы  на  часткі (марфемы)  (гл.  “Марфемны  слоўнік  беларускай  мовы”  А.  Бардовіча  і  Л. Шакуна (2-е выд., 1989).

          У   слоўніках   сінонімаў   сабраны   сінонімы   і   блізказначныя   словы   ў сінанімічныя   рады,   якія   размяшчаюцца   ў   алфавітным   парадку   паводле пачатковых літар дамінантаў (асноўных, загалоўных слоў). У 1976 г. выйшаў з друку    “Слоўнік  сінонімаў  і  блізказначных  слоў”  М.  К.  Клышкі.  Некаторыя сінонімы   маюць   стылістычныя   паметы.   Ужыванне   кожнага   сіноніма   з сінанімічнага   рада   суправаджаецца   ілюстрацыйным   прыкладам   у   сказе   з мастацкай  літаратуры,  фальклору.  У  канцы  слоўнік  мае  індэкс  (алфавітны пералік) усіх слоў сінанімічных радоў, які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.

          Слоўнікі  паронімаў  і  амонімаў  дапамагаюць  правільна  ўжываць  і  не блытаць  словы  з  блізкім  або  аднолькавым  гучаннем  і  розным  значэннем  як беларускай, так і рускай мовах (“Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў” (1977) і “Межъязыковые омонимы и паронимы” (1980) С. М. Грабчыкава, “Слоўнік  цяжкасцей  беларускай  мовы”  (1987)  Г.  У.  Арашонкавай  і  В.  П. Лемцюговай).

          Анамастычныя слоўнікі фіксіруюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы (“Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа”(1990) Г. У. Арашонкавай, В. А. Бабковай, М. В. Бірылай і інш.). Яны бываюць антрапанімічныя і тапанімічныя.

У  антрапанімічных  слоўніках  рэгіструюцца  або  тлумачацца  ўласныя  імёны асоб,  напрыклад  “Слоўнік  асабовых  імён”  М.  Судніка  (1965),  “Беларуская антрапанімія” М. В. Бірылы (ч. 1-3, 1906-1981). У тапанімічных рэгіструюцца ўласныя  геаграфічныя  назвы  або  тлумачыцца  іх  паходжанне  (“Слоўнік  назваў населеных  пунктаў  Віцебскай  вобласці”  (1977)  і  “Слоўнік  назваў  населеных пунктаў   Брэсцкай   вобласці”(1980),      “Слоўнік   назваў   населеных   пунктаў Мінскай  вобласці”(1981),  “Слоўнік  назваў  населеных  пунктаў  Магілёўскай вобласці”     (1983),     “Слоўнік     назваў     населеных     пунктаў     Гомельскай вобласці”(1986)  Я.  Н.  Рапановіча,  ”Чаму  так  названа”  (1969)  і  “Краткий топонимический словарь Белоруссии” (1974) В. А. Жучкевіча і інш.).

У тэрміналагічных слоўніках сістэматызуюцца і тлумачацца спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі:

1.Руска-беларускі   фізічны   слоўнік   (А.М.   Каладзінскі,   Д.М.   Карацінская, П.У.Сцяцко; Пад рэдакцыяй Л.М. Ківача. – Гродна: ГрДУ, 1999. – 498с.).

2.Русско-белорусский  математический  словарь  (Под  редакцией  Я.В.Радыно.  – Минск:Высшая школа, 1993. – 239с.).

3.Русско-белорусский   словарь   математических,   физических   и   технических  терминов. (Под редакцией Н.Н. Костюковича. – Минск; БелЭН, 1995. – 512с.).

4.Тэрміналагічны  слоўнік  па  вышэйшай  матэматыцы  для  ВНУ  (Сухая  Т., Еўдакімава  Р.,  Траццякевіч  В.,  Гузень  Н.,  –  Мінск:  Навука  і  тэхніка,  1993.  - 183с.) і іншыя.

Асноўныя  тыпы  слоўнікаў  беларускай  мовы  можна  паказаць  у  выглядзе схемы:

Слоўнікі:

 

 

 

Заключэнне

 

Беларуская лексікаграфія прайшла ў сваім развіцці складаны шлях, магчыма менавіта таму яна багата сваімі гістарычнымі крыніцамі.       Лексікаграфія беларускай мовы мае тры этапы развіцця слоўнікавай справы, на працягу якіх сфарміраваўся асноўны фонд адзінак лексікаграфіі: слоўнікаў, даведнікаў, розных дапаможнікаў. І ў наш час няма ніякай цяжкасці знайсці правільнае напісанне слова, яго пераклад або тлумачэнне той ці іншай лексічнай адзінкі. Галоўнае, ведаць класіфікацыю слоўнікаў, асноўныя яго паказчыкі.

Сярод лексікографаў нашай краіны пашыраецца думка аб стварэнні Машыннага фонду беларускай мовы, які будзе змяшчаць усе звесткі з практычнай і тэарэтычнай лексікаграфіі, а такмаса асноўную інфармацыю з смежных лінгвістычных дысцыплін – лексікалогіі, тэрміналогіі, фразеалогіі і іншых. Але пакуль няма такога фонду, нашы лексікографы спецыялізуюцца на складанні слоўнікаў пэўнага жанру або тыпу. Напрыклад, перакладная лексікаграфія аб’ядноўвае больш за сотню слоўнікаў, дыялектная лексікаграфія яшчэ больш – прыкладна дзвесце; некалькі дзясяткаў слоўнікаў налічваюць фразеаграфія, тэрмінаграфія, лексікаграфія і многія іншыя галіны слоўнакавай справы.

Многія таямніцы, “дыяменты” роднай мовы, тое, што стварылі рукі і напрацавала душа беларускага народа, мы можам раскрыць пры дапамозе розных слоўнікаў і даведнікаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

1.            “Беларуская мова: Гісторыя і Сучаснасць”, Мінск “Народная Асвета”, 1989 г.

2.            Суднік “Беларуская лексікаграфія старажытнай пары”, 1986 г.

3.            “Беларуская Мова. Энцыклапедыя”, Мінск, 1994 г.

4.            http://library.by/shpargalka/belarus/mova/001/mov-009.htm

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак

 

 

 

2

 



Информация о работе Лексікаграфія беларускай мовы