Дзяржаунае права па статутах ВКЛ
Курсовая работа, 19 Февраля 2012, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права.
Содержание работы
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Содержимое работы - 1 файл
Основная часть.doc
— 225.50 Кб (Скачать файл)“Статут 1588 г. предписывает называть челядь невольную впредь «дворовой челядью», а ранее бывшую челядь невольную и их детей наделить землей и перевести в разряд крестьян «отчичев» (непохожих)” [8].
У раздзеле рэгламентуецца парадак увядзення ў дзеянне Статута 1588 года.
Такім
чынам “В них (нормах государственного
права) усматривается стремление законодателя
создать более благоприятные, упорядоченные
нормами права условия существования
человека в обществе. Нормы права или такие
прогрессивные принципы, как выборность,
коллегиальность, законность, ответственность,
отделение суда от администрации, участие
в суде присяжных и др., помогали избегать
социальных взрывов в обществе” [4]. Новымі
палажэннямі дзяржаўнага (канстытуцыйнага)
права па статуце 1588 года з’явіліся палажэнні:
прадугледжана скліканне прадсеймавага
з’езда ў горадзе Слоніме перад вальным
соймам, вызначаны парадак камплектавання,
склад і кампетэнцыя новага вышэйшага
судовага органа (Галоўнага суда), уведзена
новае названне чэлядзі (“дваровая чэлядзь”
замест названня “чэлядзь мімавольная”),
таксама іншыя палажэнніі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Помнікі
права з'яўляюцца найбольш дакладнымі
і надзейнымі крыніцамі ведаў
аб палітыка-эканамічным
Помнікі права сведчаць аб арганічнай уключанасці і залежнасці права ВКЛ ад сацыяльна-палітычных працэсаў, характэрных для ўсёй супольнасці еўрапейскіх народаў. У ХУ-ХУІ стагоддзях актывізуецца працэс складвання нацыянальных дзяржаўнасцяў і фарміравання нацыянальных культур. Духоўна-культурнае развіццё Беларусі гэтага перыяду адзначана глыбокім успрыманнем гуманістычнай ідэалогіі. Філасофска-прававыя ідэі Ф. Скарыны і іншых вучоных аб маральна-гуманістычным прызначэнні права, аб неабходнасці нарматыўна-прававога ўладкавання грамадскага жыцця спрыялі развіццю правасвядомасці народа, што ў сваю чаргу стварала ідэйна-тэарэтычную падставу прававой рэформы XVI ст. З'яўленне Статутаў 1529, 1566, 1588 гадоў стала вынікам і сведчаннем высокага ўзроўню прававой культуры беларускага народа і прыкладам кадыфікацыі заканадаўства для іншых дзяржаў.
Нормы дзяржаўнага права складаюць значную частку Статутаў ВКЛ. У іх замацоўваюцца правы і абавязкі розных станаў грамадства, асновы дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, асноўныя прынцыпы судовага ладу У асноўным нормы дзяржаўнага права ўтрымліваюцца ў першых трох раздзелах усіх трох Статутах, але таксама яны уключаны і ў іншыя раздзелы.
Прааналізаваўшы нормы статутаў Вялікага княства Літоўскага, можна вызначыць наступныя прынцыпы, на якіх будуецца канстытуцыйнае права па статутах:
- абмежаванне ўлады гаспадара і імкненне да падзелу ўлады. Гэты прынцып найбольш поўна замацаваны ў Статуце 1588 г., па якім, выканаўчыя функцыі выконваў князь і рада, заканадаўчыя замацоўваліся за соймам, судовыя за судамі — Галоўным (трыбуналам), земскімі шляхецкімі і падкаморскімі.
- зацвярджэнне прынцыпу дзяржаўнага суверэнітэту, які накіраваны на ахову тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці дзяржавы. Гэты прынцып заключаецца ў наступным – па нормах Статутаў вялікаму князю забаранялася раздаваць пасады і землі іншаземцам, каб захаваць цэласнасць і суверэнітэт дзяржавы.
- прынцып прававога суверэнітэту, які алізуецца праз юрыдычнае замацаванне адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і для ўсіх праваздольных грамадзян, у тым ліку і вялікага князя. Ідэя прававога парадку была накіравана супраць дэспатызму гаспадара і буйных феадалаў.
- прынцып справядлівасці ва ўсіх праваадносінах. У артыкулах Статутаў утрымліваюцца звароты як «к багатым, так і к убогім». Закон замацоўвае такія важныя канстытуцыйныя нормы, як права на ўласнасць, на ахову жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону, на свабодньГ выезд за межы дзяржавы, для шляхты права прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады, органах кіравання і судах, для гараджан — у органах гарадскога кіравання і суда. Але гэты прынцып вельмі недакладны, бо таксама у Статутах замацоўваліся і прывілегіі шляхты, таму, на мой погляд, гэты прынцып будзе не зусім правільны, а больш дакладна і правільна будзе звучаць так: заканадавец спрабаваў замацаваць прынцып роўнасці і справядлівасці ва шсіх праваадносінах.
- прынцып рэлігійнай талерантнасці. Гэты прынцып дае паняць, што на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага былі распаўсюджаны і не забараняліся розныя рэлігіі. Асабліва гэты прынцып распрацаваны ў артыкуле 3 раз дзела III Статута 1588 г., дзе вялікі князь абавязваецца «...пакой паспаліты межы разорванымі і рознымі людзьмі ў веры і набажэнстве заховываць».
Такім
чынам статуты Вялікага княства
Літоўскага 1529, 1566 і 1588, асабліва апошні,
які дзейнічаў на працягу XVI-пачатку
XIX стагоддзяў, што складае амаль чатыры
стагоддзі, можна лічыць сапраўднымі канстытуцыямі
дзяржавы. Аднак з гэтым тэрмінам не пагаджаецца
Чудакоў. Ён гаворыць, што статуты, яшчэ
нельга называць канстытуцыямі “Однако
эти Статуты все же еще не конституции
в понимании конституционной теории, Они,
прежде всего, «судебники», акты предназначенные,
преимущественно, для судебного, а не политикоправового
использования”. [14, с. 17] Аднак пасля ён
называе статуты “протаканстытуцыямі”:
“Статуты ВКЛ - именно те акты, назовем
их «протоконституциями», из которых (как
и из других актов мирового значения),
выросли, в конечном счете, сначала идеи
о конституциях как основных законах,
а затем конституции как таковые”. [14,
с. 17]. Але ж на мой погляд статуты для свайго
часу усё ж такі па сутнасці з’яўляліся
канстытуцыямі, бо яны рэгулявалі не толькі
судзебныя, але, хоць і ў меншай ступені,
і палітычныя зносіны.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
- Бураков, Н. Ф. История государства и права Беларуси: уч-метод. комплекс / под общ. ред. Н.Ф. Буракова. - Новополоцк: ПГУ, 2005. - 132 с.
- Васілевіч, Г. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. / Г. А. Васілевіч, Т. І. Доунар, І. А. Юхо. - Мінск: Права і эканоміка,2001. – с. 243
- Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэб. да-пам. / А. Ф. Вішнеўскі, І. У. Вішнеўская. — Мінск: Тетра-Снстемс, 2005. - 192 с.
- Государственное
(конституционное) право по Статутам 1529,
1566, 1588 гг. // История права Беларуси [Электронный
ресурс]. – Режим работы: http://pda.coolreferat.com/
История_права_Беларуси_часть=2 . – Дата доступа: 10.04.2011. - Додонов, В. Н. Большое юридический словарь. / В. Н. Додонов, В. Д. Ермаков, М. Крылова. – Москва: Инфа-М, 2001. – 623 с.
- Доўнар, Т. I. Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутам Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.): Вуч. дапаможнік. / Т.І. Доўнар. – Мінск: БДУ, 2001. – 80с.
- Кузнецов, И. Н. История государства и права Беларуси / И. Н. Кузнецов. В. А. Шелкопляс. – Минск: Дикта, 1999. – 272 с.
- Личман, Б.
Систематизация и кодификация норм права
белорусско-литовских земель в период
феодализма / Б. Личман // История России,
(Б. Личман). теория изучения [Электронный
ресурс]. – Режим доступа: http://lichm.narod.ru/history-
old-37.html . – Дата доступу: 10.04.2011. - Статут Великого княжества Литовского 1529 года. / под редакцией академика АН Литовской ССР К. И. Яблонскиса. – Минск: Издательство Академии наук БССР, 1960. – 253 с.
- Статут Вялікага княжества Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш] – Мінск: БелСЭ, 1989. – 573 с.
- Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. / рэдкал.: Т. І. Доўнар [і інш.] – Мінск: ТЭСЕЙ, 2003. – 352 с.
- Статут Вялікага
княства Літоўскага 1588 // Свабодная энцыклапедыя
– Вікіпедыя [Электронны рэсурс]. – Рэжым
доступу: http://be.wikipedia.org/wiki/
Статут_Вялікага_княства_ . – Дата доступу: 10.04.2011.Літоўскага_1588 - Феодальное
право Беларуси в XVI в. // Право на vuzlib.net
[Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.pravo.vuzlib.net/
book_z1015_page_13.html . - Дата доступа: 10.04.2011. - Чудаков, М. Ф. Становление и развитие конституционного процесса в Беларуси (1441-1997 гг.): автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора юридических наук. / М. Ф. Чудаков; БГУ – Минск, 2009. – 40с.
- Юхо, І. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. / І. А. Юхо. – Мінск: Беларусь, 1991. – 236, [2] с.
- Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. дапам. / Я. А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. – 352с.