Белорусская батлейка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2012 в 09:18, творческая работа

Краткое описание

Беларускi народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос1. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра — вяртэп (лялечнае прадстаўленне), батлеемка, астмейка цi жлоб. Канструкцыйным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi. Аб’яднанне панарамы з прынцыпам "ажыўлення" лялек прывяло да ўзнiкнення ў Заходняй Еўропе ў XV ст. тэатра батлеечнага тыпу.

Содержимое работы - 1 файл

Батлейка(2).docx

— 38.59 Кб (Скачать файл)
ustify">Беларуская батлейка канца  ХIХ—пачатку ХХ стст. як вiд тэатральнага мастацтва мела сямейныя традыцыi. У  склад хору ўваходзiлi i дзецi i дарослыя. У пастаноўках прымаў удзел невялiкi iнструментальны ансамбль, якi складаўся  звычайна з членаў сям’і батлеечнiка. Выкарыстоўваліся ў асноўным скрыпка, цымбалы, дудка, бубен, гармонік. Спектаклі  батлейкі суправаджаліся музыкальным  трыо — «траістай музыкай». Звычайна група батлеечнiкаў прыязджала ў цэнтр горада, мястэчка, вёскі i размяшчалася ў людным месцы. Пасля хто-небудзь клікаў батлейку ў хату. Батлеечную скрыню ставiлi на стол, запальвалi свечкi i прымацоўвалi iх па баках батлейкi. Музыканты ігралi марш, а лялькаводы даставалi са скрынь лялькi i размяшчалi iх у батлейцы адпаведна будучаму прадстаўленню. Калi ўсё было гатова, пачынаўся спектакль.

Галоўнай асобай батлейкi з’яўляўся лялечнiк i яго трупа. Яны  заўсёды знаходзiлiся за батлейкай, кіравалі і агучвалі лялькі. Асаблівасцю  беларускай батлейкі было тое, што не было пастаяннага аўтарскага тэксту. Імправiзацыя ў творчасцi батлеечнiка з’яўлялася адной з характэрных  рыс яго мастацтва.Для мяшчан хаджэнне з батлейкай было аматарскім заняткам, а таксама сродкам дадатковага  заробку. У Ельнi, напрыклад, батлейку меў купец Пажуеў, у Мiнску ў 1915 г. жылi два батлеечнiкі: краўцы Муравiцкi i Дзямбiцкi19.

З канца ХIХ—пачатку ХХ стст. адным з папулярных вiдаў  мастацтва i сцэнiчнай творчасцi Беларусi была народная драма, што адбілася на рэпертуары батлейкi. На яго паўплывалі руская народная драма i раёк. У сваю чаргу батлейка ўздзейнiчала на фармiраванне  рускага вяртэпнага тэатра, асаблiва ў Наўгародскай губернi.

У пачатку ХХ ст. у Беларусi з’яўляецца асобны тып батлейкi, якi быў блiзкi да "жывой газеты" i хутка рэагаваў на мясцовыя падзеі. Такiя батлейкi iснавалi на Случчыне i ў Докшыцах — тэатр Патупчыка. У тэкстах прадстаўленняў батлейкi адзначанага перыяду адсутнiчае  пралог драмы. Адзiнае, што застаецца  ў тэксце, якiм карыстаўся ў гэты час Мацей Барашка, што даваў  спектаклi ў мястэчку Мiр, гэта зварот жаўнера да публiкi, у якім ён вiншаваў усiх з Ражаством. Батлеечны спектакль пачатку ХХ ст. не меў пралога, але ён не парываў сувязей з калядаваннем, пра што сведчаць вiншаваннi ў пачатку прадстаўлення i развiтальная песня.

Другая палова ХIХ і  пачатак ХХ ст. з’яўляюцца перыядам станаўлення беларускай тэатральнай  традыцыi. Вывучэнне беларускай батлейкi ў гiстарычным развiццi паказала, што ў дадзены перыяд яна была неад’емнай часткай духоўнай культуры беларусаў.

Што тычыцца лялек беларускай батлейкi i iх касцюмаў, то можна адзначыць, што яны таксама падзяляюцца  на некалькі тыпаў. Аналiзуючы апiсаннi i фотаздымкі, якiя знаходзяцца ў  архiвах i музеях Беларусi, можна скласцi ўяўленне пра выгляд i канструкцыю  батлеечных лялек. Апiсаннi персанажаў Ельнiнскага вяртэпа дапамагаюць  акрэслiць адзiныя рысы, якiя характэрны для герояў беларускай батлейкi. Выгляд лялькi (фiгура, форма галавы, кiсцi рук, а таксама касцюм) адпавядаў вобразу  героя.

На тэрыторыi Беларусi атрымала распаўсюджванне пяць асноўных тыпаў  батлеечных лялек23. Да першага тыпу можна аднесцi пальчаткавую, цi пятрушачную, ляльку, якая надзявалася на руку. Рука, у сваю чаргу, станавiлася "целам" лялькi.

Да другога тыпу адносiцца  трысцянёвая лялька, якая цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным у лялечных тэатрах. Гэты тып лялькi водзяць пры дапамозе механiчнай машынкi — гапiта, якая замацоўвалася  на патылiцы лялькі.

Да трэцяга, найбольш складанага тыпу канструкцыi адносiцца лялька-марыянетка. Вадзiлася яна пры дапамозе нiтак, якiя былi прымацаваны да яе галавы, рук, ног i тулава. Нiткi прывязвалiся да спецыяльнай механiчнай канструкцыi (вагі), якой манiпуліраваў батлеечнiк24.

Шпянёвая лялька выкарыстоўвалася толькi ў прадстаўленнях батлейкi. Яна  адносiцца да чацвёртага тыпу лялек i вадзiлася пры дапамозе шпянька, на якi насаджваўся корпус лялькi. Рукi i ногi пры гэтым былi свабодныя.

Спецыфiчныя асаблiвасцi мелi лялькi ценявога тэатра, якiя адносiлiся да пятага тыпу. Па сваёй канструкцыі  яны плоскiя. Галава, рукі, ногі, тулава змацаваны памiж сабой шарнiрамi i моцнымi нiткамi. Да лялек прымацоўваюцца металiчныя штыркi цi драўляныя палачкi, пры дапамозе якiх можна вадзiць ляльку, прыцiскаючы яе да экрана. Экран  з адваротнага боку падсвечваўся яркай лямпай, i такiм чынам на экране ўзнiкаў цень лялькi25.

Нягледзячы на iснаванне пяцi розных тыпаў лялек, у канцы  ХIХ—пачатку ХХ стст. на тэрыторыi Беларусi больш быў распаўсюджаны шпянёвы  тып лялек. Металiчны прут цi шпянёк вырабляўся з дроту, потым устаўляўся ў тулава лялькi. Калi шпянёк вырабляўся з тоўстага дроту, то ён насаджваўся  на драўляную ручку.

У працэсе тэхнiчнага ўдасканалення  шпянёвай лялькi з’яўляюцца марыянеткi на спружынах i нiтках. Некаторыя лялькi мелi iншую канструкцыю. Iх рукi прымацоўвалiся да шарнiраў у плечавых суставах i былi апушчаны. Такі тып лялькі сустракаецца ў жлобе26.

Для вырабу лялькi батлеечнага  тэатра выкарыстоўвалася дрэва мяккiх  парод, з якога выразалася загатоўка-сiлуэт персанажа. Затым яна ў адпаведнасці з вобразам героя размалёўвалася i апраналася пры дапамозе тканiны, каляровай  паперы, аўчыны. Лялек выразалi вопытныя майстры ў асноўным з лiпы, вярбы  цi выраблялi па прынцыпу мяккай цацкi. У такiм выпадку "цела" лялькi сшывалася з двух ласкутоў тканiны i набiвалася кудзеляй, ватай цi паперай. Пры вырабе лялек неабходна было вытрымліваць пэўныя памеры, прымаючы да ўвагi, што скрыня двух’яруснай батлейкi была 95х91 см, а вышыня рабочых сцэн складала 29—30 см. Таму лялька павiнна была быць не больш за 28 см, а ў сярэднiм яна была 23 см27. Але iснавалi i вялiкiя памеры лялек — да 35 см. Гэта звычайна рабілася тады, калі батлеечнiк хацеў падкрэсліць адмоўныя рысы персанажа. У Ельнiнскай батлейцы такога памеру была лялька Сатана.

Касцюмы лялек батлеечнага  тэатра канца ХIХ—пачатку ХХ стст. маюць некаторыя асаблiвасцi. У  працэсе вырабу адзення для лялек  увага надавалася i рэгiянальным асаблiвасцям, i строям. Для касцюмiравання герояў батлейкi выкарыстоўваліся два іх асноўных вiды: фактурны i жывапiсны. У першым выпадку касцюм шыўся з розных матэрыялаў, ласкутоў тканiны. У другiм  — драўляную аснову лялькi размалёўвалi алейнымі фарбамi ўзорам геаметрычнага i раслiннага арнаменту28.

Першая частка спектакля  пачыналася выхадам двух Анёлаў, адзетых  у белую цi блакiтную вопратку. За плячыма былi крылы, якiя абклейвалiся "залатой" паперай. Адзiныя лялькi, якiя захавалi свой першапачатковы выгляд, — гэта Адам i Ева29. Лялькі выразаны з дрэва, пафарбаваны ў ружовы колер, на галаве ў Евы — доўгiя валасы з пянькi. Абедзве лялькi адносяцца да шпянёвага тыпу. У беларускай батлейцы iснавалi лялькi-персанажы, якiя пераходзiлi з нiжняга ў верхнi ярус, каб пакланiцца Хрысту. Да такiх герояў адносяцца тры цары, на галаве кожнага з iх была "залатая" карона. Кафтаны для кожнага цара рабiлiся з шоўку цi парчы i абшывалiся рознакаляровымi стужкамi. На нагах былi высокiя чорныя боты.

Лялька цара Iрада ўяўляла  сабой "...сярэднiх гадоў мужчыну, з чорнай барадой, шырокiмi густымi вусамi i доўгiмi валасамi да плячэй". На лбе i памiж броваў былi маршчыны. На галаве — шасцiзубчатая карона, абклееная "залатой" паперай. Рукi мацавалiся на драўляных шарнiрах. Апрануты ён у доўгае адзенне з "залатой" парчы i шырокiмi рукавамi, з-пад якiх выглядаюць манжэты кашулi зялёнага колеру30. Воiн цара Iрада быў апрануты ў кароткую спадніцу, меў пазалочаны шлем i латы з шырокiмi пагонамi. У правай руцэ трымаў кап’ё, у левай — круглы шчыт. Жанчына па імені Рахiль прыходзiць да Iрада прасiць аб памiлаванні свайго сына. Гэты персанаж апрануты ў беларускi народны касцюм — шэрую сукенку, абшытую ўнiзе стужкамi. Рукавы ўпрыгожаны чорным футрам. Пояс сiняга колеру, фартух зялёнага колеру ў кветкi. Галава пакрыта чорнай шаллю, якая зашпілена каля падбародка. Твар лялькi выразаўся вельмi акуратна.

Лялька Смерць падаецца як валадарка свету. Казачная традыцыя зрабiла яе злоснай, жорсткай, але ў  той жа час вельмi простай, з рысамi, уласцiвымi чалавеку. Лялька выразалася цалкам з дрэва i сваiмi формамi нагадвала  шкiлет, часта яе апраналi ў белы плашч  з бавоўны з вялiкiм капелюшом, якi пакрываў ёй галаву. У руках яна  трымала касу, за плячыма — чорную карзiну. Размалёўвалася ў белы, жоўты  цi чорны колер.

Лялька, якая ўвасабляла Сатану, мела злосны выраз твару. Яна была чорнага колеру з высунутым чырвоным языком і рагамі. Вочы малявалiся фарбай цi абазначаліся галоўкамi цвiкоў. Нос  выразаўся вялiкi, пальцы рабіліся ў  выглядзе крукоў з дроту. Тулава лялькi абклейвалася футрам. Па сваiх памерах  лялькi Смерцi i Сатаны былi самыя вялiкiя  — каля 33 см, гэта сведчыць пра тое, што батлеечнiк iмкнуўся прыцягнуць да іх большую ўвагу гледача31.

Касцюмы герояў другой часткi батлеечнага прадстаўлення, таксама  адносяцца да фактурнага тыпу. Так, касцюм Анiкiвоiна складаўся з рымскiх  латаў, кароткай спаднiцы i чорных высокiх  ботаў. Да персанажаў бытавых сцэн, якiя адбываліся на нiжнiм ярусе, можна  аднесцi Антона з казой, Антонiху, Мацея i Ульяну, Цыгана. Адзенне гэтых лялек  складалася са свiткi, кашулi, лямцавага  капелюша, спаднiцы з фартухом, хусткі i г. д.

Вельмi папулярнымi i масавымi ў другой частцы спектакля былi сатырычныя i камедыйныя сцэны, у якiх удзельнiчаў  такi герой, як Бэрка-карчмар, апрануты ў доўгi шаўковы плашч з каўняром. Бессаромны падман, жульнiцтва, грабеж сялян жорстка высмейваліся ў  дыялогах. Сатырычныя жарты карчмара, калi ён, напрыклад, прапаноўваў наведвальнiкам  гарэлку, выразнасць камедыйнай сустрэчы яго з простым мужыком добра  акрэслiлi адносiны батлеечнiка i гледачоў да гэтага персанажа32.

Асаблівую цiкавасць прадстаўляюць  сцэны з удзелам Венгра. Ён выступае ў вобразе доктара і гандляра лекамі. Венгры ўвогуле вядомы ў  Беларусi i ў Польшчы. На Беларусi венграмi называлi карабейнiкаў. Стаўленне да Венгра, якi меў "каштоўны алей" —  гарэлку, панацэю ад усiх хвароб, было жартоўнае. Распаўсюдзiўся такi вобраз толькi ў заходняй частцы Беларусi.

Асаблiвасцю беларускай сцэнаграфii бытавых сцэн з’яўлялася тое, што  вельмi часта высмейвалi панства. Такi персанаж, як Панiч, выступаў у выглядзе п’янага тоўстага мужыка з вузкiмi заплыўшымi вачыма. Яго выгляд невыпадковы, такiм чынам батлеечнiк надае  гэтаму вобразу агiднасць i высмейвае  перад гледачом не толькi персанажа, але i саслоўе ўвогуле.

Як бачна, паказ жыцця i асаблiвасцей быту, дэталей касцюма, сатырычная трактоўка выгляду адмоўных герояў i прываблiвасць станоўчых  даюць магчымасць убачыць характэрныя  асаблiвасцi майстэрства батлеечнiкаў. Сiстэма вырабу і ўладкавання  батлеечных персанажаў мела свае рысы. Па-першае, лялькi выраблялiся па канонах, якiя перадавалiся ад майстра да майстра. Па-другое, iснавала сувязь з хрысцiянствам, бо ўсе персанажы першай часткі спектакля  ўдзельнiчалi ў сцэнах на бiблейскiя  тэмы. Але такiя вобразы, як цар Iрад, Сатана, Смерць, адлюстроўваюць хрысцiянства не ў чыстым выглядзе, а з рысамi язычніцтва. Па-трэцяе, прасочваецца традыцыйнасць вобразаў лялек, адзiныя атрыбуты, у сувязi з чым батлеечныя характары i iх iндывiдуальныя асаблiвасцi адсутнiчалi.

Такiм чынам, батлейка з  часу яе ўзнікнення і на працягу  ўсяго свайго развiцця i iснавання аказала  вялiкi ўплыў на фармiраванне лялечнага  тэатра, а таксама на беларускую драматургiю і культуру. Вывучэнне  асаблiвасцей батлейкi дае магчымасць вызначыць яе спецыфiку, паказаць тэрыторыю  бытавання гэтага тэатра. Традыцыi батлеечнага  тэатра выкарыстоўваюцца i сёння ў  прафесiйным сцэнiчным i дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: у пастаноўках лялечных спектакляў, дэкаратыўным афармленнi саломкай цi вышыўкай, а таксама ў аднаўленні прадстаўленняў батлейкі, якая набывае  ўсё большую папулярнасць.

 

Лiтаратура:

1 Барышаў Г.I., Саннiкаў  А.К. Беларускi народны тэатр батлейка. Мн., 1962. С. 10.

2 Федотов А. Секреты  театра кукол. М., 1963. С. 4.

3 Krupski I. Szopka krakowska. Krakow, 1904. S. 17.

4 Даркевич В.П. Народная  культура средневековья. М., 1988. С. 42.

5 Там жа. С. 63.

6 МСБК IМЭФ НАН Беларусi. КП 4602, спр. 817.

7 Барышаў Г.I., Саннiкаў  А.К. Беларускi народны тэатр батлейка. С. 70.

8 Лозка А. Беларуская  батлейка: Каляндарныя i абрадавыя  гульнi. Мн., 1997. С. 17.

9 Там жа. С. 24.

10 Беларускi дзяржаўны архiў-музей  лiтаратуры i мастацтва (БДАМЛiМ). Ф. 129, воп. 2, спр. 153.

11 МСБК IМЭФ НАН Беларусi. КП 4843.

12 БДАМЛіМ. Ф. 131, воп. 1, спр. 9, 13.

13 Каладзiнскi М. Тэатр  лялек Савецкай Беларусi. Мн., 1976. С. 12.

14 МСБК IМЭФ НАН Беларусi. КП 4602, спр. 817.

15 Романов Е. Белорусские  тексты вертепного действа. Могилев, 1898. С. 27.

16 БДАМЛіМ. Ф. 131, воп. 1, спр. 1, арк. 9, 13.

17 Там жа. Спр. 16.

18 Лобачевская О. Плетение  из соломки. Мн., 2000. С. 15.

19 БДАМЛіМ. Ф. 129, воп. 2, спр. 153.

20 Харытончык Р. Шлях  да праўды // Мастацтва. 1997. № 8.

21 БДАМЛіМ. Ф. 131, воп. 1, спр. 2, 3, 4.

22 Там жа. Спр. 24.

23 Там жа. Ф. 129, воп. 2, спр. 153.

24 Там жа. Спр. 22.

25 НГАБ. Ф. 1297, воп. 1, спр. 10512, 15107, 18486.

26 БДАМЛіМ. Ф. 131, воп. 2, спр. 17.

27 Там жа. Спр. 18.

28 Там жа. Ф. 129, воп. 2, спр. 9.

29 Там жа. Ф. 131, воп. 2, спр. 17.

30 Там жа. Ф. 129, воп. 4, спр. 7.

31 Там жа. Воп. 2, спр. 152.

32 Лис Я. Батлейка. Царь  Ирод // Пралеска. 1992. № 7. С. 28.




Информация о работе Белорусская батлейка