Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Мая 2013 в 13:36, контрольная работа

Краткое описание

1. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага. 5
1.1 Дзяржаўны лад ВКЛ 5
1.2 Дзяржаўны лад Вялікага княства Маскоўскага 6
Вынікі 7
2. Рада паноў і Вальны сейм (сойм), іх склад і функцыі. 8
2.1 Паны-рада. 8
2.2 Вялікі сойм. 9
2.3 Органы мясцовага кіравання. 10
3. Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. 12

Содержимое работы - 1 файл

АСАБЛІВАСЦІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА.docx

— 49.27 Кб (Скачать файл)

Вариант №7

АСАБЛІВАСЦІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ТРЫ СТАТУТЫ ВКЛ

  1. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага.
  2. Рада паноў і Вальны сейм (сойм), іх склад і функцыі. Органы мясцовага кіравання.
  3. Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Оглавление

 

1. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага. 5

1.1 Дзяржаўны лад ВКЛ 5

1.2 Дзяржаўны лад Вялікага княства Маскоўскага 6

Вынікі 7

2. Рада паноў і Вальны сейм (сойм), іх склад і функцыі. 8

2.1 Паны-рада. 8

2.2 Вялікі сойм. 9

2.3 Органы мясцовага кіравання. 10

3. Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. 12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АСАБЛІВАСЦІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ТРЫ СТАТУТЫ ВКЛ

 

У XIV – першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва?

На Беларусі ў XIV – XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10 % насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам — ся-лянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.

У дадзенай главе мы спынімся на катэгорыях феадалаў, якія адыгрывалі вырашальную ролю ў палітычным жыцці  Вялікага княства Літоўскага. Пра  розныя пласты сялянскага насельніцтва гаворка пой-дзе далей.

На чале класа зямельных  уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржа-ве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карыець велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных.

Прыступкам ніжэй на іерархічнай  лесвіцы стаялі буйныя феадалы —  князі і зямельныя магнаты, што  валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага  ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы ў князя ці буйных магнатаў). Гэта быў прыклад часовага ўтрымання. Баярства паводле маёмаснага становішча было таксама неаднародным. Былі буйныя баяры, якія стаялі блізка да князёў, сярэднія, што складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву “шляхта”. Пасля шляхтай пачалі называць феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя. Руская назва “баярства” паступова выйшла з ужытку.

Пануючы стан класа зямельных  уласнікаў, феадалаў, быў замаца-ваны законам. Характэрна, што ў Вялікім  княстве Літоўскім доўгі час  не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468 г. Казіміра (1440 – 1447 — вялікі князь літоўскі, 1447 — 1492 – і кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі.

Роля ў палітычным жыцці  розных груп феадалаў не заставалася нязменнан. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі.

Ужо адзначалася, што ў  сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае  княства Літоўскае на сто з  лішнім гадоў апярэджвала Маскоўскую дзяржаву. Але з самага пачатку гэта аб’яднанне не было такім трыва-лым, як аб’яднанне Паўночна-Усходняй Русі вакол Масквы. Заха-ванню адноснай самастойнасці ўдзелаў спрыяла і сістэма спадчыннасці, прынятая ў ВКЛ. Пасля смерці ўладальніка землі не размяркоўваліся паміж нашчадкамі, як у Расіі, дзе ўдзельная сістэма стала паную-чай. Часам тое ці іншае княства наогул не трапляла ў рукі да нашчадкаў. Вялікія князі літоўскія шырока выкарыстоўвалі сістэму намесніцтва. Нават раздача Гедымінам зямель сваім сы-нам не мела характару выдзелу ім спадчынных надзелаў, хутчэй гэта былі намесніцтвы. Пасля смерці дзяцей Гедыміна іх княствы таксама не дзяліліся паміж нашчадкамі. Часцей на прастоле за-ставаўся адзін з унукаў Гедыміна, астатнія сыходзілі “карміцца” ў іншыя месцы. Таму князі, не валодаючы поўным правам уласнасці на выдзеленыя ім землі, стараліся не ўводзіць сваіх парадкаў, кіраваліся мясцовымі звычаямі.

Характар дзяржаўнага  ладу не заставаўся нязменным. Ён пасту-пова эвалюцыяніраваў пад уплывам  барацьбы цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. Цэнтральная ўлада на працягу ўсяго гэтага перыяду  імкнулася рознымі спосабамі ўмацаваць дзяржаўны саюз, шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. Гэтаму павінна была спрыяць і унія з Полыпчай. Але, на жаль, яна толькі ўзмацніла цэнтра-бежную тэндэнцыю.

 

 

 

 

 

 

  1. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага.

1.1 Дзяржаўны лад ВКЛ

 

Па форме дзяржаўнага  ўладкавання ВКЛ уяўляла сабой  поліэтнічную феадальную федэрацыю. Гэта тлумачылася перш за ўсё тым, што  былі розныя палітычна-прававыя ўмовы  ўваходжання ў склад дзяржавы асобных рэгіёнаў. Спачатку ўся дзяржава складалася з наступных, аўтаномных па сутнасці, частак: удзельных княстваў, аўтаномных абласцей, уласна Літвы, з  прылеглымі да яе беларускімі часткамі, а таксама Кіеўскай, Валынскай  і Падольскай зямель, якія мелі асаблівы аўтаномны лад да ўваходжання  ў склад Кароны Польскай.

Удзельныя княствы былі раскіданы  ў розных частках дзяржавы. Гэта Гарадзенскае, Новагародскае, Мінскае, якія ўвайшлі ў склад уласна Літвы  ў другой чвэрці ХІV ст., Падляшша, Мсціслаўскае, Турава-Пінскае, Слуцкае, Капыльскае княствы. Пэўны час шмат такіх княстваў было на ўсходзе дзяржавы: Вяземскае, Тарапецкае, Бельскае, Трубчэўскае, Ноўгарад-Северскае, Старадубскае і інш. Удзельны князь прыносіў “пакору” вялікаму князю, плаціў яму даніну і дапамагаў дружынай у час вайны. Ва ўсім астатнім парадкі былі ранейшымі. На правах аўтаномных абласцей знаходзіліся Полацкая, Новагародская, Віцебская і Смаленская землі. Яны кіраваліся на аснове ўстаўных грамат, якія рэгулявалі мясцовае жыццё па прынцыпу, што “мы (г. зн. вялікі князь) даўніны не рушым і навіны не ўводзім”. Да ўласна Літвы адносіліся Трокскае і Віленскае княствы.

К сярэдзіне ХVІ ст.у  ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый  феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання  і землекарыстання. Да гэтага часу ў  ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і  сялянства. Феадалы (свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства.

Характар дзяржаўнага  ладу пры гэтым не заставаўся нязменным. Ён таксама эвалюцыяніраваў пад  уплывам барацьбы цэнтрабежных і  цэнтраімклівых тэндэнцый. Калі спачатку ўлада вялікага князя ў межах  яго дзяржавы (апрача залежных княстваў і абласцей) нічым не абмяжоўвалася  і ён з’яўляўся адзінай крыніцай права, то ўжо ў ХV ст. з’явілася  яе абмежаванне шляхецкімі прывілеямі, а потым і магнацка-шляхецкімі палітычнымі органамі. І, як ні дзіўна, ВКЛ пачало набываць рысы абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі менавіта ў  той час, калі былі дасягнуты найбольшыя поспехі ў справе цэнтралізацыі  дзяржавы пры вялікім князю Вітаўце. Апошні ў сваёй палітыцы па дзяржаўнай кансалідацыі і барацьбе з буйнамі  феадаламі абапіраўся на баярства-шляхту. На працягу ХV – ХVІ стст. ішоў працэс пашырэння яе правоў за кошт астатніх груп пануючага класа. Гэтаму садзейнічалі прывілеі 1413, 1432, 1434 і 1447 гг. Першы з іх забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітычныя правы шляхты. Апошнія ўраўноўвалі шляхту ВКЛ у правах з адпаведных саслоўем у Польшчы, у тым ліку вызвалялі ад падаткаў. Адзнакай шляхецтва стала абавязковая вайсковая служба і ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай. Узвышэнню шляхты спрыялі войны, якія сталі амаль бесперапыннымі з канца ХV ст. Да таго ж велікакняжацкая ўлада ў гэты час па-ранейшаму бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з магнатамі. Выкарыстоўваючы гэта, шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю, стала ператвараць яе ў вотчыны. Атрымала яна і прывілеі ў гандлі. Паступова шляхта ўзвысілася палітычна. У канцы ХV – першай палове ХVІ ст. шляхта была ўраўняна ў правах з магнатамі. Усё саслоўе землеўладальнікаў стала называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным.

1.2 Дзяржаўны лад Вялікага княства Маскоўскага

 

Пасля аб'яднання асноўных зямель Паўночна-ўсходняй Русі вакол  Масквы ў сярэдзіне 50-х гадоў XV ст. пачалося стварэнне дзяржаўнага  апарата на асновах, якія адрозніваліся  ад тых, на якіх будавалася княжанне папярэднікаў Васіля Цёмнага. У першую чаргу была змененая тэрытарыяльна-адміністрацыйная структура дзяржавы. Узамен знішчаных  надзелаў ствараліся новыя, але ўжо  не на радавой (нашчадкі Каліты), а на сямейнай аснове - усе яны належалі дзецям Васіля II.

Але асноўная тэрыторыя Маскоўскага  княства заставалася падуладнай вялікаму князю. Галоўнай жа асаблівасцю  гэтага перыяду стаў пераход надзелаў да сістэмы паветаў. Першапачаткова яны з'яўляюцца ў маскоўскіх землях, а ў сярэдзіне стагоддзя іх колькасць значна павялічваецца  за кошт новоприсоединенных зямель.

Улада ў паветах канцэнтруецца  ў руках намесьнікаў, якімі, як правіла, становяцца баяры вялікага князя. Па меры далучэння да Масквы надзелаў ўлада намеснікаў распаўсюджваецца на ўдзельныя зямлі (Галіч, Угліч, Мажайск  і інш.)

Пэўныя змены зведала  судовая сістэма. Сутнасць іх зводзілася да скарачэння судовых прывілеяў  землеўладальнікаў і перадачы спраў  аб значных злачынствах у вядзенне апарата намеснікаў.

У сярэдзіне стагоддзя  была праведзена новая манетная рэформа  і адноўлены выпуск агульнадзяржаўнай  манеты на вялікакняскім двары. За ўзор былі прынятыя манеты, чаканіліся ў  перыяд феадальнай вайны галіцкімі  князямі, а вага манеты некалькі павялічыўся.

Усе гэтыя меры спрыялі  далейшаму ўмацаванню ўлады вялікага князя Маскоўскага.

 

 

 

Праўленне Івана III

Пасля смерці Васіля II Цёмнага  маскоўскі трон заняў яго старэйшы сын Іван Васільевіч (1462 - 1505), які  стаў суправіцелем бацькі яшчэ пры  яго жыцці. Менавіта на долю Івана III выпала завяршэнне двухвекового працэсу  аб'яднання рускіх зямель і звяржэння  золатаардынскага прыгнёту. Адрозніваючыся вялікім розумам і сілай волі, гэты вялікі маскоўскі гасудар скончыў  збіранне земляў пад уладу Масквы.

Іван III заклаў асновы расійскага самодержавства, не толькі значна пашырыўшы  тэрыторыю сваёй дзяржавы, але  і умацаваўшы яго палітычны лад, дзяржаўны апарат, рэзка узвысіўшы  міжнародны прэстыж Масквы. Адлюстраваннем новага статусу краіны стала ўстанаўленне пышнага прыдворнага этыкету  і новых дзяржаўных сімвалаў.

Іван III з'явіўся фактычным  стваральнікам Маскоўскага дзяржавы.

 

Умацаванне дзяржаўнага  ладу пры Іване III

Аб'яднанне рускіх земляў вакол Масквы ўяўляла сабой якасна новы этап у развіцці рускай дзяржаўнасці. Тэрыторыя Маскоўскага дзяржавы, значна вырасла, патрабавала цэнтралізаванай  сістэмы кіравання. Спрабуючы узвысіць вялікакняскі ўладу над феадальнай шляхтай, урад Івана III паслядоўна фармавала  шматступенную сістэму служылых людзей. Баяры, прысягу на вернасць вялікаму князю, запэўнівалі сваю адданасць  адмысловымі "клятвенным граматамі".

Маскоўскі васпан атрымаў  права накладаць на баяраў апалы, выдаляючы іх з дзяржаўнай службы, канфіскоўваць іх вотчыны ці, наадварот, дараваць ім новыя. Паступова ускладняліся функцыі дзяржаўнага кіравання, што абумовіла аддзяленне палацавага гаспадаркі.

З канца XV ​​ст. афармляецца  дзяржаўны орган цэнтралізаванага дзяржавы - Баярская дума. У яе склад  акрамя баяраў маскоўскага князя  ўваходзілі і былыя ўдзельныя  князі. Дума вырашала важнейшыя справы і была законосовещательным органам.

Каб цэнтралізаваць і уніфікаваць  парадак судова-адміністрацыйнай дзейнасці, ў 1497 г. быў складзены новы звод законаў - Судзебнік Івана III, які ўсталяваў  адзіныя нормы падатковай адказнасці і парадак вядзення следства і  суду. Ён быў накіраваны, перш за ўсё, на абарону жыцця і ўласнасці  феадальных землеўладальнікаў, а таксама  дзяржавы ў цэлым.

Вынікі

 

Такім чынам, у ХІV – ХVІ  стст. у ВКЛ склалася дакладная  і акрэсленая сістэма прадстаўнічай  манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы. Тым самым ВКЛ  сваім палітычным ладам значна адрознівалася  ад Маскоўскага княства, дзе к  канцу ХV ст. склалася жорстка цэнтралізаваная дзяржава з манапольнай , абсалютнай уладай вялікага князя.

  1. Рада паноў і Вальны сейм (сойм), іх склад і функцыі.

2.1 Паны-рада.

 

Першым крокам да абмежавання  ўлады вялікага князя стала фарміраванне княжацкай рады. Як кола набліжаных да кіраўніку дарадцаў яна была з'явай агульнаеўрапейскага характару і ва ўсходніх славян існавала з эпохі Кіеўскай Русі. Інстытут дарадцаў, якія гулялі пэўную палітычную ролю, быў і ў першых літоўскіх князёў. Міндоўг і Гедемин важныя палітычныя пытанні абмяркоўвалі ў крузе бліжэйшай арыстакратыі. Вітаўт змяніў склад дарадцаў і атачыў сябе новымі людзьмі-баярамі, якія дапамагалі здабываць яму ўладу. Сваім грамадскім становішчам яны абавязаны былі асабіста Вітаўту.

Да сярэдзіны ХV ў склад рады не быў канкрэтна вызначаны, як і яе кампетэнцыя. Становішча змянілася, калі баярства Вітаўта ператварылася ў буйную зямельную арыстакратыю і, выкарыстоўваючы свой грамадска-палітычную вагу, стала патрабаваць ад манарха юрыдычнага замацавання свайго дамінуючага становішча. Ужо акты Гарадзельскай уніі (1413) далі вялікакняскай радзе шырокія палітычныя правы і паставілі князя ў залежнасць ад паноў і баяраў. Наступным крокам стала прызнанне важкай дзяржаўнай ролі «княжат і панятамі» прывілеем 1447г., У якім Казімір Ягелончык пацвердзіў права паны-рады абіраць новага манарха пасля яго смерці. Судзебнік 1468г. Казімір зацвердзіў «з князьми і з паны-радою нашою Вялікага князства Літоўскага». У гэтыя ж дзесяцігоддзі па прычыне частых ад'ездаў вялікага князя ў Польшчу рада пачала выконваць функцыі вярхоўнай улады. Яна ажыццяўляла дыпламатычныя адносіны, кіравала ўзброенымі сіламі, рэгулявала канфлікты, раздавала зямлі служылым людзям. У рэшце ХV - сярэдзіне ХVI ст выразна афармляецца склад рады. Увесь час у пасяджэннях рады ўдзельнічалі каталіцкія біскупы: віленскі, Луцк, Жамойцкае, кіеўскі; віленскія, трокскі, Жамойцкае, кіеўскія, полацкія, Наўгородскай, віцебскія, Падляшскага, Луцку ваяводы і кашталяны, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай і палацавай адміністрацыі - кацлер, падканцлер, гетман , маршалкі земскі і чэлядзі, падскарбі. З агульнага складу гэтага органа вылучалася пярэдняя, ​​ці старэйшая рада - больш вузкі круг, якая праводзіла закрытыя пасяджэння і абмяркоўвала найбольш важныя дзяржаўныя пытанні. У яе ўваходзілі пяць паноў, сидвших пры агульных пасяджэннях на першай лаве: віленскія біскуп, ваявода і кашталян, трокскі ваявода і кашталян. Неабходнасць прысутнасці іншых асоб вырашаў манарх. У перыяд з 1492 да 1569 г асноўныя дзяржаўныя пасады займалі прадстаўнікі дзесяці самых багатых родаў: Радзівілаў, Гаштольдам, Астрожскіх, Гальшанскіх, Зборожских, Хадкевіч, Глябовічаў, Кішак, Кезгайл, Заберезенских. У руках гэтай магнатэрыі канцэнтравалася эканамічная, а з афармленнем паны-рады і палітычная ўлада.

Информация о работе Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага